Трэба сказаць, што былі як станоўчыя пажаданні, так і крытычныя заўвагі. Маладая маці Ірына патэлефанавала ў рэдакцыю і ўзрушана расказала, што ў гэтым годзе нарадзіла дзіця і сутыкнулася з шэрагам праблем:
– Ведаеце, на мой погляд, было б лепш, каб грошы, якія пайшлі, напрыклад, на Вільянін хутар, было накіраваць на добраўпарадкаванне бальніцы ці вакзала. Не ведаю, такое адчуванне, што людзі, якія прымаюць рашэнні, не наведваюць ні бальніцу, ні вакзал. Трэба найперш не аб забаўлянках думаць, а пра самае неабходнае…
Многа крытычных стрэлаў было выпушчана ў накірунку Лазневага возера, дзе ідзе будаўніцтва Вільянінага хутара. У інтэрнэце, і на форуме, дзе збіраюцца віляйчане-аднакласнікі. «Навошта гэта?», «Што нам ад гэтага хутара?» – адны з выказванняў, але трэба сказаць, што не ўсе людзі супраць. Шмат хто выказваўся станоўча.
Сваімі ідэямі наконт развіцця Вілейкі дзяліліся наведвальнікі сайта газеты peramoga.by. Напрыклад «Сергей» прапануе звярнуць увагу на вадасховішча:
– Потенциал нашего моря используется не до конца. На мой взгляд, нужно оборудовать пляж на водохранилище, сделать кемпинг с палаточным городком. По аналогии с кемпингом Антонинсберг на Нарочи. Там не нужно вкладывать огромных денег, требуется только нормальный подход к воде, хорошее место для палатки, подвоз дров, торговая точка, душевые кабинки или хотя бы колонка с чистой водой – и туда потянутся люди, причём не только вилейские, и будут оставлять свои деньги!!! (…) Люди из года в год все равно приезжают, привозят своих друзей и платят за кемпинг, за билет (бензин).
Вот Вам и развитие туризма, и занятость населения, и поступления в городской бюджет.
Прапанову падтрымлівае «Marta»:
– Оборудовать несколько туристических стоянок, сделать нормальные пляжи, побольше кабинок для переодевания, натянуть сетку для игры в волейбол – и к нам потянется народ.
Пра вадасховішча, увогуле, размовы вядуцца здаўна. Людзі глядзяць у бок Нарачы і, суадносна, прапануюць будаваць месцы адпачынку ў нашым раёне. Але пакуль Мінск будзе спажываць вілейскую ваду не ў тэхнічных мэтах, а як пітную, усялякае будаўніцтва немагчыма. Як і выкарыстанне лодак з бензінавымі рухавікамі.
У сродках масавай інфармацыі з’яўлялася паведамленне, што праз два гады усе жыхары Мінска будуць спажываць толькі артэзіянскую ваду. І тады гэта адкрывае перад нашым вадасховішчам і намі вялікія перспектывы. Толькі парадак трэба наводзіць заўсёды і не абавязкова чакаць год ці два.
Шмат людзей казалі аб тым, што развіццё горада цалкам залежыць ад вытворчасці – трэба каб з’яўляліся новыя аб’екты, прадпрыемствы. Ідэя добрая, але, напрыклад, кампанія «БелФеррумцинк» распачне вытворчасць у іншым раёне. З-за чаго? З-за адмоўна настроеных віляйчанаў. Вялікіх інвестыцый і новых працоўных месцаў мы ўжо пазбаўлены.
І тут, асабіста на мой погляд, ёсць два выйсці, два накірункі для паступовага руху. Альбо Вілейка становіцца турыстычным цэнтрам, а вадасховішча і Вілія – найлепшыя для гэтага ўмовы, альбо мы робім усё, каб прыцягнуць у наш раён інвестыцыі і рэсурсы.
На гэтым тыдні давялося наведаць Астравец, дзе гутарыў з мясцовымі жыхарамі. І ведаеце, не ўсе супраць будаўніцтва АЭС. Моладзь, напрыклад, не бачыць аніякіх праблем. Наадварот! «Горад будзе развівацца!» – гэтыя словы даводзілася чуць найбольш часта.
Анатоль ЗАНКАВІЧ
фото автора
…І людзі пацягнуцца
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







