Духоўнае адраджэнне нацыі пачынаецца з кнігі, бо ў ёй мудрасць, назапашаная праз вякі. Беларускі народ шануе і беражэ запавет продкаў – “Любіце кнігу”. Грамадскасць павярнулася тварам да патрэб беларускіх пісьменнікаў, асаблівая ўвага стала надавацца выдавецтву беларускіх кніг, прапаганду твораў мясцовых аўтараў. Шмат значных мерапрыемстваў адбылося ў культурным жыцці краіны, не засталіся ўбаку ўстановы культуры нашага раёна.
Бібліятэкары Год кнігі пачалі з літаратурнага вечара “У гасцях – гаспадыня фальварка Багданава”, прысвечанага Клаўдзіі Дубовік, на якім ішла размова аб жыцці і творчасці паэткі, гучалі песні, чыталіся вершы.
Значнай падзеяй стаў удзел у Міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску, у рамках якой праводзіліся мерапрыемствы духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я – Яднанне – Бацькаўшчына”. Вялікі рэзананс мела літаратурна-музычная прэзентацыя “Любая Вілейшчына мая”, якую арганізавалі і правялі ўстановы культуры і адукацыі.
Два гады запар ў сакавіку, па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай Царквы, праводзіцца Нядзеля праваслаўнай кнігі. Асноўная мэта якой – несці свет і духоўнасць, знаёміць з рэдкімі і каштоўнымі кнігамі з фонду храма Прэпадобнай Марыі Егіпецкай г. Вілейкі і цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Стала традыцыяй правядзенне конкурсу летняга чытання «Книга в летнем рюкзаке», накіраванага на актывізацыю дзіцячага чытання ў летні час. Бібліятэкары робяць ўсё магчымае каб дзеці не пераставалі чытаць і кожны дзень быў днём знаёмства з цікавай кнігай.
На прыканцы мая ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтам і галоўным рэдактарам радыёстанцыі “Беларусь” Гальпяровічам Н.Я., паэтам і аўтарам песень да конкурсу “Дзіцячае Еўрабачанне” Жуковічам В.А., паэтэсай і публіцыстам, літаратурным аглядальнікам аддзела культуры газеты “Беларусь сегодня” Рублеўскай Л.І., кіраўніком Мінскага абласнога клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Карнаухавай І.А., паэтэсай Легастаевай А.А., генеральным дырэктарам выдавецтва “Каўчэг” Кузьміным У.П. Галоўны лейтматыў вызначылі госці – кожнаму неабходна ведаць і любіць свой край, нам ёсць чым ганарыцца, тут нарадзіліся такія вядомыя ва ўсім свеце людзі як Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сымон Будны… Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава “Формула шчасця – вершы, проза і музыка”.
Шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы, Я. Коласа і 100-годдзю з дня нараджэння М.Танка прайшло ў бібліятэках раёна. І ў першую чаргу гэта літаратурна-музычная кампазіцыя “Я адплаціў народу, чым моц мая магла…”, свята паэзіі і песні “Я сэрцам пісаў сваю кожную песню” і г.д.
У Год кнігі прадоўжылася рэалізацыя доўгатэрміновага праекта “Незабыўныя імёны Вілейшчыны”, у рамках якога адбыўся вечар-канцэрт “Ствараем гісторыю разам”, прысвечаны памяці краязнаўцаў Анатоля Рогача і Віталя Кастэнкі.
Гарадскі філіял №2 на працягу 2011-2012 гадоў рэалізуе праект “Кніга ў жыцці вядомых віляйчан”.
З нагоды Дня бібліятэк прайшла святочная праграма “Віват, бібліятэка”, адкрыла якую электронная прэзентацыя “Незнакамітыя бібліятэкары”, а цікавым момантам свята стала выстава-прэзентацыя “Кулінарныя матывы ў мастацкай літаратуры”.
Добры водгук у чытачоў знаходзілі бібліятэчна-чытацкія акцыі “10 кніг, якія мяне ўразілі”, “Хіт-парад прачытаных кніг 2012”.
Год кнігі завершаны, але праца па прапагандзе кнігі будзе працягвацца, бо як было адзначана на Пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі “Страціць кнігу – значыць страціць чалавека, як асобу”. І нас усіх чакае шмат працы дзеля таго, каб Кніга жыла вечна.
Галіна АЎЛАСОВІЧ, намеснік дырэктара
Год кнігі завершаны, але яе прапаганда працягваецца
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







