Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Гэты моцны ўдар каля сямі гадзін раніцы ў мінулую сераду пачулі многія

Гэты моцны ўдар, падобны на выбух, каля сямі гадзін раніцы ў мінулую сераду пачулі многія, хто ў гэты час знаходзіўся недалёка ад вуліцы Першамайскай. А крыху пазней, у самым пачатку рабочага дня, у рэдакцыю ледзь не са слязьмі патэлефанавала жыхарка дома №74 па вышэйназванай вуліцы. Жанчына расказала, што ля іх дома ўпала вялікая бяроза, зачапіўшы вокны і нарабіўшы шкоды.
– Так, удар быў і сапраўды моцны, – пацвердзіў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Стрэж. – Прыкладна без пятнаццаці хвілін сем нам патэлефанавалі і паведамілі, што нібыта шаравая маланка ўдарыла ў бярозу, што расла ў двары дома. Дрэва ўпала, пашкодзіўшы аўтамабіль, што стаяў у двары, і вокны. Мы выехалі на месца, разрэзалі дрэва, ліквідаваўшы тым самым завал. А ўжо астатняе – справа работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Такія вось штукарствы прыроды бываюць. Непрыемныя, нават вельмі небяспечныя. А галоўнае – непрадказальныя.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries