Колькасць афіцыйна зарэгістраваных суб’ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі ў сферы пасажыраперавозак, застаецца невялікай. Але гэта не азначае, што паслугі таксі не запатрабаваныя. Праведзеныя інспекцыяй на працягу года кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што асобныя грамадзяне ігнаруюць патрабаванні заканадаўства, займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю без наяўнасці адпаведнай ліцэнзіі. На жаль, меры папярэджання і штрафы не спыняюць парушальнікаў. Нават магчымасць канфіскацыі аўто не заўсёды з’яўляецца для іх перашкодай.
Прымаемыя дзяржавай меры па лібералізацыі не азначаюць, што выконваць патрабаванні законаў не абавязкова і можна не звяртаць увагі на іншых членаў грамадства. Незарэгістраваная дзейнасць адбіваецца на добрасумленных плацельшчыках, якім прыходзіцца сутыкацца з нездаровай канкурэнцыяй з боку грамадзян, адкрыта парушаючых нормы заканадаўства. На наш погляд, навядзенне парадку ў сферы пасажыраперавозак залежыць не толькі ад кантраліруючых органаў, але і ад кожнага чалавека, які карыстаецца паслугамі таксі.
Даволі часта дзейнасць нелегалаў прадстаўляе сур’ёзную пагрозу жыццю і бяспецы пасажыраў. Нелегал не праходзіць абавязковага медыцынскага агляду, ухіляецца ад прадастаўлення транспартных сродкаў да тэхнагляду. У выпадку нанясення шкоды пасажыру будзе даволі цяжка атрымаць кампенсацыі за страчаную маёмасць ці здароўе. Былі нават выпадкі, калі пасажыры самі садзейнічалі парушальнікам, каб тыя пазбеглі адказнасці.
Да дзейнасці асобных легальных таксістаў у падатковай інспекцыі таксама ёсць пытанні. Узнікаюць яны да памераў афіцыйнай зарплаты вадзіцеляў. Праверкі паказалі, што для утойвання выручкі не прымяняюцца таксометры. А гэта ужо вядзе да заніжэння падаткаў.
Ехаць ці не ехаць з нелегалам – гэта асабістая справа. Але ж ведайце, што выбраўшы нелегала, вы дапамагаеце яму ў парушэнні закона.
Міхаіл ЦІМАШОЎ, начальнік падатковай







