Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Дзед Мароз са Снягуркай наведалі педыятрычнае аддзяленне Вілейскай бальніцы

Цёплай і душэўнай напярэдадні Новага года атрымалася сустрэча ў педыятрычным аддзяленні Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Да дзяцей прыйшлі Дзед Мароз са Снягуркай, таксама старшыні раённых арганізацый «Белая Русь» Сяргей Паўлоўскі, «Чырвонага Крыжа» Святлана Лях і «Беларускі дзіцячы фонд» Мікалай Гіро.

Хто з дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы, мог уявіць сабе, што да яго з падарункам напярэдадні Новага года прыйдуць Дзед Мароз са Снягуркай? Яны шчыра здзівіліся, калі ўбачылі іх у фае бальніцы. Дзеці разам з мамамі сабраліся ва ўтульным кутку, упрыгожаным святочнымі агеньчыкамі. Дружнымі апладысментамі хлапчукі і дзяўчынкі віталі прыход гасцей. Разам з імі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчыца педыятрычнага аддзялення Анастасія Гулецкая.

«Вельмі прыемна, што ёсць такая акцыя “Нашы дзеці”, і сёння наша раённае аддзяленне “Беларускі дзіцячы фонд” завяршае яе мерапрыемствам “Нашы сэрцы – дзецям”. Ужо 25 гадоў мы прыходзім у педыятрычнае аддзяленне, і хто б мог падумаць, што сярэдняя школа №3 г. Вілейкі «выгадуе» добрага лекара, здольнага шмат гадоў узначальваць гэта аддзяленне», – распавёў Мікалай Гіро. Ён пажадаў дзецям і іх бацькам моцнага здароўя, як мага менш быць на бальнічным ложку ў святочныя і буднія дні. Напярэдадні Калядаў – шчасця і Божага благаслаўлення. Да віншаванняў з найлепшымі пажаданнямі далучыліся яго калегі. Пасля чаго кожнаму маленькаму пацыенту дзіцячай бальніцы былі ўручаны салодкія падарункі і канцылярыя.


Анастасія Гулецкая ў сваю чаргу павіншавала сваіх пацыентаў са святамі, пажадала навагодняга і каляднага настрою, наймацнейшага здароўя, міру і спакою ў кожнай сям’і. Падзякавала за падарункі і віншаванні, адрасаваныя яе пацыентам і іх бацькам.

Вікторыя АПЯЦЁНАК/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 71 queries