Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Датэрміновае галасаванне на участку №7 (СШ №3)

У штатным рэжыме працуюць у гэтыя дні ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 4 па 8 жніўня ўсе жадаючыя  прагаласаваць датэрмінова  атрымалі такую магчымасць.

Участак для галасавання № 7 размяшчаецца ў сярэдняй школе № 3, дзе і працуе ўчастковая камісія  пад старшынствам дырэктара гэтай навучальнай установы і старшыні раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання  «Беларускі дзіцячы фонд» Мікалая Гіро.

— У нашых спісах 823 выбаршчыкі, — расказаў Мікалай Мікалаевіч. — На 5 жніўня  тры дзясяткі чалавек прагаласавалі датэрмінова. Чакаем на ўчастку чатырох маладых выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць упершыню. Мы пастараліся стварыць для ўсіх тых, хто прыйшоў на ўчастак выканаць свой грамадзянскі абавязак, камфортныя ўмовы.

І выбаршчыкі, дарэчы,  гэта адзначаюць. Віляйчанка Галіна Аляхновіч, якая датэрмінова прагаласавала 5 жніўня, засталася задаволенай і тым, як цёпла і  добразычліва сустрэла яе ўчастковая камісія, і якой пенсіянерка ўбачыла сённяшнюю трэцюю школу.

— З гэтай навучальнай установай я была звязана доўгія гады, — падзялілася Галіна Аляксееўна. — Тут у свой час вучыліся мае сыны Юрый і Канстанцін, а праз пэўны адрэзак часу ў гэтых сценах набывалі веды і мае ўнукі Сяргей, Леанід, Вераніка і Мікалай. Вучыліся вельмі добра, Сяргей закончыў школу з медалём, быў выдатнікам і Леанід. Дарэчы, яны і БДУ закончылі з чырвонымі дыпломамі. У галоўнай вушэйшай навучальнай установе нашай краіны вучылася і Вераніка, якая стала журналістам, а цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным. Самы малодшы ўнук, Міікалай,  таксама радуе нас і цяпер, нясе армейскую службу. Мяне ўразіла, якой прыгожай стала школа сёння. Як дагледжана  прышкольная тэрыторыя, колькі тут кветак! А якія цудоўныя выставы работ навучэнцаў прадстаўлены ў фае! Я проста ў захапленні.

З павагай гаварыла Галіна Аляксееўна і пра дырэктара ўстановы. «Столькі энергіі ў Мікалая Мікалаевіча, які ён уважлівы да людзей, — адзначала яна. — Вось і сёння ў чарговы раз пераканалася ў гэтым».

Крышку расказала жанчына і пра сябе. У свой час закончыла першую  беларускамоўную школу, таму, відаць, так добра ведае родную мову. На заслужаны адпачынак выйшла з «Зеніта», атрымлівае нядрэнную пенсію. Радуюць дзеці і ўнукі, задавальненне прыносіць «прыгожае» хоббі — кветкі, якімі заўсёды цешыць вока яе падворак. За што прагаласавала? За мір і спакой, за парадак і шчаслівы заўтрашні дзень дзяцей і ўнукаў.  Дастойны адказ жанчыны-працаўніцы, жанчыны-маці.

Ірына БУДЗЬКО  

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 35 queries