Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дабрачыннасць

Па добрай традыцыі напярэдадні Новага года Мінскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» праводзіць дабрачынную калядную акцыю пад назвай «Нашы сэрцы – хворым дзецям». У гэтым годзе, як расказаў Мікалай Гіро, старшыня раённага аддзялення фонду, яна стартавала 15 снежня і працягнецца па 15 студзеня 2011 года. У рамках яе дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі ўжо атрымалі падпіску на часопіс «Качели» і газету «Зорька». Па словах Мікалая Мікалаевіча, 31 снежня вучні агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №3 наведаюць дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы, каб тыя, хто воляй лёсу вымушаны сустракаць свята там, не засталіся без святочнага настрою і падарункаў. Таму дзетак павіншуе сапраўдны Дзед Мароз і яны атрымаюць салодкія навагоднія падарункі. Не забудуцца ў раённым аддзяленні «Дзіцячага фонду» пра тых дзетак, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Для іх будзе арганізавана падпіска на дзіцячыя перыядычныя выданні.
Напачатку снежня (таксама пры падтрымцы раённага аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду») на базе трэцяй гарадской школы прайшла сустрэча з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Усяго было каля 50-ці дзетак разам з бацькамі. Для іх былі арганізаваны канцэртная праграма і салодкі стол. Сямі сем’ям, дзе выхоўваюцца такія дзеткі, была аказана матэрыяльная дапамога.
Каб прыняць удзел у дабрачыннай акцыі, не трэба валодаць вялізным «залатым запасам». Спагадлівае да чужой бяды сэрца, добрыя думкі, жаданне дапамагчы і невялічкі падарунак – тыя складаючыя, з якімі кожны можа здзейсніць свой акт дабрачыннасці.
Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries