Беларусь займае другое месца сярод краін СНД па ўзроўню пенсійнага забеспячэння. Аб гэтым паведаміў 9 лістапада намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
У Беларусі ў студзені-верасні бягучага года сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросту павялічыўся на 23,6 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (па прагнозу на 2010 год — на 18-22 працэнты) і склаў Br505,7 тыс.
Рэальны памер пенсій па ўзросту за 9 месяцаў бягучага года ўзрос на 15,5 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2009 года (гадавы прагноз — на 8,5-11,1 працэнта).
Андрэй Тур праінфармаваў, што пенсійнай сістэмай у Беларусі ахоплены 2,6 млн. чалавек.
БелТА







