Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Адна зямля ў нас з табой, адна…»

У чарговы раз прайшоў традыцыйны рэгіянальны фестываль-конкурс эстрадных выканаўцаў «Адна зямля», прымеркаваны да Дня моладзі. На гэты раз яго прымала Ашмяншчына.P6270227
За гады свайго існавання творчы форум набыў вялікую папулярнасць і стаў адной з адметнасцей нашага рэгіёна. Вялікі гонар для кожнага артыста стаць удзельнікам «Адной зямлі». Для пачынаючых – гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе, для вопытных – яшчэ раз прадэманстраваць свае талент і майстэрства, парадаваць гледачоў.

юць на «Адной зямлі» традыцыйна ўдала. Вось і сёлета ехалі на форум з надзеяй на высокія адзнакі і гледачоў, і кампетэнтнага журы пад старшынствам заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Галіны Качалавай.
Невялічкі прыгожы гарадок цёпла прымаў удзельнікаў фестывалю. Побач з Палацам культуры, у зялёным парку была ўстаноўлена па-святочнаму прыбраная сцэна. На яе падымаліся лепшыя з лепшых артыстаў рэгіёна. Іх прыгожыя спевы былі чуваць далёка-далёка… Гукі разносіліся па наваколлі, падымаліся высока ў неба, і здавалася, што разам з артыстамі спявала нават сонейка, якое ў гэты дзень не скупілася на сваю цеплыню.
Па ўмовах конкурсу, выканаўцы выступалі ў чатырох узроставых групах. Кожнаму патрабавалася выканаць дзве рознахарактарныя песні, адна з якіх – беларускіх аўтараў і пажадана на роднай мове.
Узровень прафесійнага выканаўчага майстэрства, якасць музычнага суправаджэння, падбор рэпертуару, стварэнне сцэнічнага вобраза, арыгінальнасць афармлення выступлення – усё гэта ўлічвалася журы.
Пяць таленавітых дзяўчат прадстаўлялі Вілейшчыну на конкурсе. Тым, хто сочыць за падзеямі культурнага жыцця свайго раёна, добра вядомы гэтыя прозвішчы: Вікторыя Місюль, Марыя Райкевіч, Кацярына Барташэвіч, Таццяна Макарэвіч, Анастасія Цыркулеўская. Кожная з дзяўчат мае пэўны вопыт удзелу ў мерапрыемствах, у якіх і станавілася дыпламантам.P6270198
Сёлета ж гледачоў і журы асабліва закранулі выступленні Вікторыі Місюль, якая ў сваёй узроставай групе заняла першае месца; Кацярыны Барташэвіч (у яе – Дыплом другой ступені) і Таццяны Макарэвіч (яна прывезла з фестывалю «бронзу»). Дарэчы, Вікторыя і Кацярына – салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Экспромт», якой на працягу многіх гадоў кіруюць Нэлі і Алег Зайцавы. Колькі юных талентаў імі адкрыта, колькі запалена зорачак, якія сёння сталі сапраўднымі зоркамі! У поспехах выхаванцаў, безумоўна, вельмі вялікая заслуга і іх таленавітых педагогаў.P6270182
Прыгожым заканчэннем фестывалю стала песня «Адна зямля», якую выконвалі пераможцы ва ўсіх намінацыях.
Зямля бацькоў – цудоўная
зямля,
Пашчасціла і мне тут
нарадзіцца,
Да скону дзён і зблізку,
і здаля
Табою, любы край мой,
ганарыцца.
Разам з песняй ветрык падхапіў і падняў высока ўгору рознакаляровыя шарыкі. Іх пераможцы конкурсу запусцілі ў знак сяброўства, любові да песні і роднай старонкі…
Ірына БУДЗЬКО

На здымках: дыпламанты фестывалю Кацярына Барташэвіч, Вікторыя Місюль, Таццяна Макарэвіч; удала выступілі і Анастасія Цыркулеўская і Марыя Райкевіч.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries