Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ад імя жыхароў вёскі Макарычы нам пазваніла Зінаіда Уладзіміраўна Аўдзей

– Хоць мы ўсе людзі немаладыя, а так прыемна атрымаць віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі, – пачала расказваць жанчына. – Напярэдадні старога новага года да нас у вёску прыехалі супрацоўнікі аддзялення сацыяльнага абслугоўвання на даму на чале з Данутай Раманоўскай, цудоўныя артысты калектыву «Бабіна лета». Колькі было цёплых слоў, музычных і не толькі падарункаў! Дарэчы, не першы раз так нас віншуюць. Дзякуй вялікі добрым людзям і чакаем іх да нас зноў!
Старшыня раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Людміла Святоха звярнулася ў рэдакцыю з падзякай людзям, якія зрабілі гэтыя дні па-сапраўднаму святочнымі для хворых дзяцей і маладых людзей. Гэта – супрацоўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі і непасрэдна яго кіраўнік Жанна Скуратовіч, якія падрыхтавалі навагодняе мерапрыемства для хворых дзетак і маладых людзей. Дзякуй гэтым чулым людзям!
Свята прайшло, а прыемныя ўражанні засталіся.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries