Адышоўшы год прайшоў у нас пад знакам Кнігі. Якім ён быў? Абслугоўваннем насельніцтва горада і раёна займаліся 38 бібліятэк: цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі, 5 гарадскіх філіялаў, 30 сельскіх бібліятэк і 1 бібліятэка-клуб. 27000 чытачоў карысталіся паслугамі бібліятэк з агульным фондам 418 351 экзэмпляр.
Пастаянныя партнёрскія адносіны бібліятэк Вілейскага раёна наладжаны з аддзелам інфармацыі райвыканкама; рэдакцыяй раённай газеты “Шлях перамогі”; калектывам ДУ “Вілейскі гісторыка-краязнаўчы музей”; Вілейскім раённым ЦГіЭ; інспекцыяй па ахове навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў; творчымі калектывамі Вілейскага Палаца культуры, сельскіх ДК і клубаў; установамі адукацыі; Цэнтрам мастацкай творчасці школьнікаў; тэрытарыяльным Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання.
З 2007 года супрацоўнічаем з Беларускім таварыствам інвалідаў па зроку. Фонд агучанай літаратуры складае 124 экзэмпляраў.
У 2012 годзе бібліятэкамі раёна аказана платных паслуг на суму 55929270 рублёў. Сродкі, атрыманыя ад гэтага, выкарыстоўваліся для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё неабходнай літаратуры.
Асноўнай крыніцай фінансавання камплектавання бібліятэчнага фонду ў мінулым годзе быў мясцовы бюджэт. У 2012 годзе большая колькасць дакументаў, паступіўшых у фонд,атрымана праз кнігагандлёвыя і выдавецкія арганізацыі. Бібліятэкі раёна атрымлівалі 55 назваў газет і 265 назваў часопісаў.
У мінулым годзе Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў падараваў у фонд бібліятэк Вілейскага раёна 257 экзэмпляраў кніг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў карыстанне чытачоў 221 бібліятэчны дакумент, таксама працягвала работу акцыя “Падары кнігу бібліятэцы”. У выніку акцыі бібліятэчны фонд павялічыўся на 1394 экзэмпляры на суму 22,4 мільёна рублёў.
За 2012 год у бібліятэчны фонд паступіла 24 702 дакументы з розных крыніц фінансавання, што на 4566 адзінак больш, чым у мінулым годзе.
Па-ранейшаму значная ўвага была звернута на камплектаванне фондаў бібліятэк аграгарадкоў. Так, кожная бібліятэка аграгарадка атрымала ў сярэднім 176 кніг, 12 назваў газет і 26 назваў часопісаў.
Значная ўвага надавалася выкананню асноўных мерапрыемстваў па інфарматызацыі галіны культуры. Ныбыты 3 камп’ютары для Мацькаўскай і Ізбіноўскай сельскіх бібліятэк, гарадскі філіял № 1. Усяго камп’ютарызавана 25 бібліятэк, у якіх налічваецца 33 камп’ютары, 16 з якіх знаходзяцца ў сельскіх бібліятэках. 18 бібліятэк маюць выхад у інтэрнэт і электронную пошту.
Нашы бібліятэкі жывуць інтарэсамі і справамі сваіх чытачоў. Тут арганізуюцца кніжныя выставы, праводзяцца літаратурныя вечарыны, бенефісы чытачоў, прэзентацыі кніг, святы вёсак, пасяджэнні гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў, сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Ганна ГЕРКО, загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
Абслугоўваннем насельніцтва горада і раёна займаліся 38 бібліятэк
Visited 10 times, 1 visit(s) today
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ









