Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць павышэння кошту будаўніцтва па раней заключаных кантрактах. Адпаведнае патрабаванне кіраўнік дзяржавы агучыў 15 чэрвеня, наведваючы адну з будпляцовак у Мінску.
Як далажылі кіраўніку дзяржавы, у першым квартале бягучага года ўдалося ўтрымаць кошт квадратнага метра жылля і нават знізіць яго на 5 працэнтаў з улікам аддзелкі. Цяпер сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуюць жыллё з дзяржпадтрымкай, замацаваўся на ўзроўні каля Br1 млн. 700 тыс. Паводле слоў намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна, да канца года з улікам павышэння цэн прагназуецца цана каля Br2 млн. 200 тыс. «Гэта вы як ведамасны чыноўнік гаворыце. А калі б вы падціснулі будаўнікоў? Перш за ўсё па тэрмінах. Так, ім цяжка выконваць пры такіх умовах гэтыя задачы. Але, калі ласка, здай на адзін-два месяцы раней, – адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да віцэ-прэм’ера. – Таму трэба падціснуцца да немагчымага, аж да таго, што, можа, нейкім чынам падтрымаць будаўнікоў».
«Тут трэба ўсё кінуць, але чалавека не пакрыўдзіць. Ужо новыя дагаворы, добра, заключайце пад Br2-2,2 млн. Чалавек тады будзе выбіраць. Але тут мы не можам біць так чалавека. Гэту праблему трэба вырашыць, чаго б нам гэта ні каштавала. Абараніць тых, хто ўжо заключыў дагаворы і ў каго жыллё ўжо будуецца», – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што неабходна ў цэлым працаваць над змяншэннем кошту будаўніцтва жылля, у тым ліку за кошт скарачэння тэрмінаў здачы.
«Галоўнае – захаваць будаўнічы комплекс. Гэты час пройдзе. Калі няма будаўніцтва – у краіне няма развіцця», – рэзюмаваў Прэзідэнт.
БелТА
Абараніць тых, хто ўжо будуе жыллё
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







