Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Запрашаем на свята

Паважаныя віляйчане і госці нашага горада! Запрашаем на свята «ГОРАД НАД ВІЛЛЁЙ» на Вільянін хутар 30 жніўня а 17 гадзіне. Свята распачнецца музыкальна-тэатралізаванай замалёўкай «Тут будзе горад наш». У рамках свята адбудзецца раённы сямейны конкурс творчасці, талентаў і традыцый «Ад пакалення да пакалення». Ён будзе складацца з трох тураў: «Візітоўка», «Творчы конкурс» і кулінарны конкурс «Бабуліны бліны». У свяце чакаецца ўдзел рыцарскага клуба «Паходня». Будуць працаваць атракцыёны і гульнёвыя пляцоўкі : студыі гульнёвых і абрадавых прадстаўленняў «Вілейскія забаўлянкі» Цэнтра эстэтычнага выхавання; праграмы «Местачковыя забавы» і «Горад майго дзяцінства»; «Пясочны горад» Цэнтра пазашкольнай работы.
Госці свята будуць мець магчымасць зрабіць фотаздымак з удзельнікамі рыцарскага клуба «Паходня», а таксама атрымаць цікавыя прызы, падарункі-сувеніры.
Канцэртную праграму прадставяць удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вілейскага Палаца культуры і Цэнтра эстэтычнага выхавання.
Уваход вольны. Калі ласка, чакаем вас на свяце!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries