20 лютага на радыё «Культура» пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.

Праводзяць дыктоўку сумесна Інстытут мовазнаўства імя якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура».
Анлайн-дыктоўка пройдзе ў пятніцу 20 лютага з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).
Слухаць трансляцыю можна:
— на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»);
— у online-фармаце www.radiokultura.by;
— у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by;
— а таксама праз разумную калонку Аліса.
Віляйчане, далучайцеся!
Peramoga.by








