Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Вілейцы адкрылася выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка

Выстава, прыурочаная да 345-годдзя з дня нараджэння Піліпа Орліка (1672-1742), адкрылася ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея, ў дзень, калі нарадзіўся будучы гетман Украіны і аўтар першай украінскай канстытуцыі.

DSCF8928

На выставе былі прадстаўлены матэрыялы з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея, якія расказваюць аб жыцці і дзейнасці выбітнага дзеяча гісторыі і культуры Украіны. Асобны раздел прысвечаны гісторыі вёскі Касута, якая размешчана ў маляўнічай мясцовасці, на беразе Вілейскага вадасховішча і ніколі не была абдзелена ні ўвагай, ні славай, і здаўна славілася старажытнымі храмамі, знатнымі ўладальнікамі і сваімі жыхарамі. На выставе таксама былі прадстаўлены малюнкі, ўдзельнікаў VII раённага дзіцячага пленэра, прысвечанага юбілею нашага знакамітага земляка.

DSCF8857

Сёння Піліп Орлік вядомы не толькі як палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч Украіны, але як і аўтар многіх паэтычных зборнікаў, кніг і публікацый. У апошнія гады выйшла шмат кніг, прысвечаных ушанаванню яго памяці, апублікаваны шматлікія артыкулы ў беларускіх і ўкраінскіх часопісах і газетах. Некаторыя з гэтых выданняў можна пабачыць на кніжнай выставе, зладжанай сумесна з Вілейскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ганны Новік.

peramoga.by

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

DSCF8865

DSCF8872

DSCF8892

DSCF8894

DSCF8897

DSCF8899

DSCF8902

DSCF8908

DSCF8918

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 59 queries