Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства», паведамляе Catholic.by.
1 ліпеня
- 13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
- 18.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
- 20.00 — набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-Каталіцкай Царквы)
- 20.30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
- 21.30 — рахунак сумлення
- 22.30 — З моладдзю ў малітве
- 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
- 24.00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)
2 ліпеня
- 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
- 02.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
- 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
- 07.00 — Фацімскі Ружанец
- 08.30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
- 10.00 — Сужэнскія сустрэчы
- 10.20 — прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове
- 11.00 — урачыстая св. Імша і эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)
На заканчэнне ўрачыстасці — апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Ожидается, что нынешний фест соберет на территории Римско-католического прихода Успения Пресвятой Девы Марии в агрогородке Будслав более 15 тыс. паломников. И планируется участие Апостольского нунция в Республике Беларусь Габора Пинтера, епископов Беларуси, представителей власти и дипломатических миссий, высокопоставленных иностранных гостей.