Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Для вилейчан библиотека проводит викторину. Ответивших на все вопросы ждут приятные сюрпризы

1) У якім стагоддзі з’явілася кнігадрукаванне ў Беларусі?

2) Як звалі вынаходніка друкаванага станка і кнігадрукавання ў Еўропе?

3) У якім горадзе была заснавана першая друкарня на тэрыторыі Беларусі?

4) Як называліся першадрукаваныя кнігі?

5) Назва якога з духоўных твораў друку перакладаецца на беларускую мову як «кніга»?

6) Якая бібліятэка лічыцца самай буйной у Беларусі?

7) Як звалі бібліятэкара патрыяршай бібліятэкі ў Канстанцінопалі, які разам з братам Мяфодзіем прыдумалі славянскую азбуку?

8 У якім годзе была заснавана Беларуская дзяржаўная бібліятэка ім. У. Леніна (пазней Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь)?

9) Цэнтральны ўваход у Нацыянальную бібліятэку выкананы ў форме…

10) Калі адзначаецца Дзень бібліятэк у Беларусі?

11) Хто з’яўляецца першадрукаром у Беларусі, і скульптура якога знакамітага сына полацкай зямлі знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі?

12) Назавіце першую кнігу, якую выдаў Ф. Скарына?

13) У якім горадзе Ф. Скарына выдаў сваю першую кнігу?

14) У руцэ якой сусветназнакамітай статуі знаходзіцца кніга?

15) Як называўся культурна-асветніцкі пункт у беларускай вёсцы да пачатку 70-х гадоў?

16) Для чаго ў бібліятэках старажытнасці стаялі вёдры?

17) Гэтую кніжачку ўпершыню выпусцілі ў 1682 годзе і прызначалася яна для прадаўцоў і пакупнікоў. А цяпер яе змесціва часта друкуецца на вокладках школьных сшыткаў, і яго на памяць ведае кожны цяперашні школьнік. Як мы гэта называем?

Таго, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, чакаюць сюрпрызы!
Спяшайцеся прыняць удзел! Вы не пашкадуеце!
Адказы дасылаць на электронны адрас: OBM-VIL@yandex.ru на працягу верасня 2016 г. з АБАВЯЗКОВЫМ УКАЗАННЕМ:
1) Прозвішча, імя, імя па бацьку;
2) Дата нараджэння;
3) Месца працы або вучобы (№ школы і клас);
4) Нумар мабільнага.
Адказы на пытанні віктарыны будуць апублікаваны на сайце ДУК «Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік» http://villib.by і ў групе «Вконтакте» » Библиотеки Вилейщины им. А. Новик».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 128 queries