Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аксана Ярашонак прыняла ўдзел у міжнародным літаратурным фестывалі “Берагі дружбы”

Мне пашчасціла ў другі раз паўдзельнічаць у міжнародным літаратурным фестывалі “Берагі дружбы”.
На Данской зямлі, у Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці, зноў сабраліся літаратары трох братніх краін: Расіі, Украіны і Беларусі.
Арганізатарам і натхняльнікам фестывалю, як заўсёды, выступіў Леанід Север – паэт, член Саюза пісьменнікаў Расіі і член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Літаратары выступалі ў школах раёна, на сцэне Зялёнага тэатра ў парку імя Чэхава (г. Таганрог), наведалі з экскурсіямі археалагічны музей-запаведнік Танаіс і лётную школу ў Няклінаўскім раёне, прынялі ўдзел у свяце нацыянальных культур у сяле Пакроўскім.
А ў Доме журналіста г. Растова-на-Дану адбылася прэзентацыя Міжнароднага літаратурнага перакладчыцкага праекта “Трохмоўнае сяброўства”, які, стартаваўшы яшчэ ў 2012 годзе, і сёння не губляе сваёй актуальнасці. Пачынаючы з 2012 года, у межах праекта выйшла некалькі зборнікаў паэтычных перакладаў. Сярод іх “Славянской боли кружева”, “Слова за словам”, “З адной калыскі”, “Атожылки славянскага камля”.
На мерапрыемстве беларускія літаратары атрымалі прывітальнае пісьмо ад Міністра культуры Растоўскай вобласці.
У гэты раз так атрымалася, што Рэспубліку Беларусь на фестывалі прадстаўляла я адна, таму разумела, што толькі ад мяне залежыць, як успрымуць гледачы і калегі з братніх краін беларускую літаратуру і нашу родную мову.
Такія паездкі заўсёды дораць шмат станоўчых эмоцый, цікавых знаёмстваў і, вядома, натхняюць на творчасць, бо вершы пачалі складацца ўжо ў цягніку…

Аксана ЯРАШОНАК

Аксана Ярашонак Леанід Север
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 173 queries