У гэтым годзе народны гумарыстычны калектыў “Смехата” Ільянскага сельскага Дома культуры адзначае сваё пяцігоддзе. Калектыў быў створаны на базе Ільянскага сельскага Дома культуры ў 2014 годзе мастацкім кіраўніком Людмілай Віктараўнай Тонкавіч. Напачатку ён існаваў як творчы дуэт вясковых жанчын, але з цягам часу знаходзіліся новыя сюжэты, нараджаліся новыя замалёўкі, і склад удзельнікаў пашырыўся. Сёння “Смехата” – гэта Людміла Тонкавіч, Ірына Івашанка, Мікіта Палтарэцкі, Вячаслаў Альшэўскі, Марына Іванец.

Адметны 2019 год для калектыву і тым, што у красавіку яму было прысвоена званне “народны”.
З гэтай нагоды, 30 красавіка НГК “Смехата” запрасіў усіх жадаючых на свой юбілейны канцэрт.Павіншаваць калектыў са святам сабралася шмат гасцей.
Са словамі віншавання звярнуліся да “Смехаты” старшыня Ільянскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Канстанцінавіч Мікуцкі, дырэктар ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” Вераніка Сяргееўна Церах, былы дырэктар Ільянскага сельскага Дома культуры Святлана Канстанцінаўна Грабянёк, былы дырэктар Ільянскага сельскага Дома культуры Марына Уладзіміраўна Адамовіч.
Музычныя нумары гучалі ў выкананні народнага вакальнага калектыву “Суквецце” ДУ “Вілейскі Палац культуры”, народнага ансамбля народнай музыкі “Весялінка” ДУ “Вілейскі Палац культуры”, вакальнага калектыву “Юность” Даўгінаўскага сельскага Дома культуры, Наталлі Шымановіч.
А НГК “Смехата” выканаў усім знаёмыя і новыя гумарыстычныя нумары, якія былі з радасцю і апладысментамі прыняты гледачамі.
Канцэрт стаў сапраўдным святам гумару, смеху і песні. Незабыўнае ўражанне і добры настрой пакінула мерапрыемства ў кожнага прысутнага.
ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна”








