Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Спажывецкі патрыятызм: смачна, надзейна і важна для краіны

«Купляйце беларускае!» – гэта не толькі гучны лозунг і сучасны трэнд, але і тэндэнцыя, накіраваная на падтымку вытворчасці сваёй краіны.

Шырокая лінейка тавараў айчыннай вытворчасці – ад разнастайных прадуктаў харчавання да магутных БелАЗаў – вядомая сваёй якасцю і папулярная не толькі ў нашай краіне. І, па праўдзе кажучы, па многіх параметрах беларуская прадукцыя пераўзыходзіць замежныя аналагі. Але як перамагчы веру ў імпарт, якая складвалася ў грамадстве дзесяцігоддзямі? Адказ, як кажуць, на паверхні – пайсці і купіць сваё. Спачатку перад выхаднымі, далучыўшыся да акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё». А потым – штодзень, выбіраючы тое, што даспадобы. «Малочка», кандытарскія і іншыя вырабы, бытавая тэхніка, адзенне, абутак і многае-многае іншае  – засноўваецца на шматгадовых традыцыях якасці. Пакупнік галасуе рублём за правераных вытворцаў і іх асартымент тавараў, а яшчэ за смак дзяцінства і надзейнасць, правераныя часам.

Сёння беларускія вытворцы, захоўваючы традыцыі, шырока выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі. Пры гэтым працаёмкія працэсы, ад якіх залежыць якасць, захоўваюцца – каб не страціць давер пакупнікоў.

«Дзяржава – вытворца – спажывец» – трохкутнік інта­рэсаў. У формуле патрыятызму закладзена дзяржпадрымка айчынных прадпрыемстваў  – крэдытныя прадукты на развіццё, ільготы пры арэндзе памяшканняў і іншае. Немалыя сродкі ў Беларусі ідуць на рэалізацыю імпартазамяшчальных праектаў  – такія прыклады, ведаем, ёсць і ў Вілейцы. Крэдыт на родныя тавары на спрыяльных умовах – таксама крок да спажывецкага патрыятызму нашых грамадзян. Для айчыннай эканомікі важна, каб беларусы аддавалі перавагу сваім таварам і брэндам – сімвалам якасці, разнастайнасці і надзейнасці. Купляйце сваё!

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 190 queries