Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Чалавек працы

Кожнаму, хто хоць крыху арыентуецца ў рабочых прафесіях, зразумела, што вышэйназваныя спецыяль-насці – вельмі няпростыя і адказныя. Калі ж сказаць, што гэтымі прафесіямі (ды і не толькі імі) дасканала валодае адзін чалавек, то застаецца і здзівіцца, і зацікавіцца гэтым умельцам.

Даниил АрсеньевичНа днях на рамонтным заводзе адбылася цікавая падзея. З аднаго боку, радавая – праводзілі на заслужаны адпачынак чалавека, які аддаў прадпрыемству 26 гадоў; з другога – працаўнік гэты адметны, пра такіх звычайна кажуць, што мае чалавек залатыя рукі.
Данііл Арсеньевіч Лукша (а менавіта пра яго ідзе гаворка) з тых людзей, каго можна ахарактарызаваць коратка: сапраўдны гаспадар і надзейны чалавек. За гады сумленнай працы на прадпрыемстве менавіта такім зарэкамендаваў сябе Данііл Арсеньевіч.
– Пасля заканчэння тэхнікума працаваў майстрам у колішнім СПТВ, затым – у МУААСе, – прыгадвае пачатак сваёй працоўнай біяграфіі сумленны працаўнік. – Пасля скарачэння штатаў я прыйшоў сюды, на завод, майстрам. А жыццё павярнулася так, што працаваў столькі гадоў па рабочых спецыяльнасцях, якімі валодаў.
Вольга Базыльчык, кіраўнік кадравай службы рамонтнага завода, адзначае, што Данііл Арсеньевіч валодае і яшчэ вельмі важнай здольнасцю – умее працаваць з моладдзю і вучыць яе ўсім тонкасцям прафесіі. І маладыя адказваюць яму падзякай і павагай. Вось і малады майстар участка, дзе працаваў Лукша, адрэагаваў на жаданне паважанага чалавека пайсці на адпачынак адназначна: пярэчыць, маўляў, не маем права, а за дапамогай і парадай будзем звяртацца…
Самым хвалюючым і, напэўна, прыемным для ветэрана было падзячнае слова кіраўніка. А дырэктар завода Аляксандр Рабшціна знайшоў для Лукшы цёплыя словы, у якіх чулася такая павага да чалавека! І павільгатнелі вочы Данііла Арсеньевіча ад пачутага…
– Няпроста будзе нам знайсці замену такому працаўніку, – прызнаўся Аляксандр Мікалаевіч, – таму, спадзяюся, пры неабходнасці ён не адмовіць нам у дапамозе.
Вядома ж, Данііл Арсеньевіч не адмовіць, бо за доўгія гады працы душой прыкіпеў да прадпрыемства і тых, хто тут працуе.
Многа цёплых слоў у свой адрас пачуў Лукша ў гэты дзень, а ў падарунак на доўгую памяць атрымаў прыгожую карціну, якая будзе ўпрыгожваць яго дом. Дарэчы, ён, дом, у Лукшаў свой, таму сумаваць Арсеньевічу не будзе часу – іх з жонкай Ганнай Георгіеўнай чакаюць звыклыя вясновыя клопаты на прысядзібным участку. Але ўпэўнена, што і на пенсіі будзе ў паважанага пенсіянера час, каб наведацца на завод. На свой завод.
Ірына БУДЗЬКО
На здымку: Данііл Арсеньевіч Лукша з падарункам ад калектыву рамонтнага завода
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 127 queries