Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У кожным раёне Міншчыны вылучаць лепшых юных чытальнікаў

Напрыканцы красавіка 2019 года пачаліся раённыя адборачныя туры абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, якія вылучаць лепшых юных чытальнікаў у кожным раёне Міншчыны і горадзе Жодзіна.

Мерапрыемства праходзіць пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

Рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў з’яўляецца значнай падзеяй ў накірунку адраджэння ў дзяцей і падлеткаў цікавасці да беларускай літаратуры і культуры.

Асноўнымі мэтамі і задачамі мерапрыемства з’яўляюцца павышэнне ў падрастаючага пакалення цікавасці да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Фінал абласнога этапа конкурсу адбудзецца 24 мая на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Па яго выніках лепшыя юныя чытальнікі Міншчыны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага этапу, які адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 183 queries