Прафесія ў Юліі Малыш цікавая і, як мне ўяўляецца, не зусім жаночая – заатэхнік па пчалярству ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Маладая ўсмешлівая дзяўчына, а вось жа смелая якая! Не кожны, ведаю добра, асмельваецца ўступаць у кантакт з працаўніцамі-пчоламі, для гэтага патрэбна мець адпаведны характар і, напэўна, дабрыню, якую пчолкі адчуваюць.
Мусіць, так яно і ёсць, бо, як вядома, з дзіцячых вуснаў гучыць ісціна. І Юля з гэтым згодна. Яна з будучай прафесіяй вызначылася ўжо ў чацвёртым класе. «Буду толькі пчаляром!» – заявіла дзяўчына бацькам і ні разу да заканчэння школы не памяняла свайго рашэння. З ім і паступіла ў Смілавіцкі тэхнікум, які закончыла з адзнакай.
– Пасля вучобы два месяцы была на практыцы, – расказвае Юля. – Жыла адна на ўскрайку лесу. Дакладней, не зусім адна, а са сваімі пчолкамі і коцікам… Цікава назіраць за жыццём пчол, гэта цэлы свет… А ў цёплае надвор’е, калі пчолкі спакойныя, прыемна іх, такіх мяккіх, пагладзіць…
На Вілейшчыну Юля прыехала па размеркаванні. Далекавата ад бацькоўскага дома (тата і мама жывуць на Брэстчыне ў Лунінецкім раёне) трапіла, але гэта не палохае – працаваць трэба ўсюды. Малады спецыяліст ужо паставіла задачы на перспектыву. Іх будзе вырашаць з пчалярамі Вілейшчыны. У сельгаспрадпрыемствах будзе расці колькасць пчоласямей, будуць пашырацца плошчы меданосных культур. І тады мы будзем з карысным і, што вельмі важна, недарагім мёдам. Пакуль жа, адзначае малады спецыяліст,сельгаспрадпрыемствы раёна маюць толькі сем пасек агульнай колькасцю ў 175 пчоласямей. Яшчэ 120 пасек ёсць у лясніцтвах раёна, а ўсяго ў раёне, уключаючы насельніцтва, маецца 2405 пчоласямей. Гэта статыстыка пакуль што не задавальняе, і яскравае таму сведчанне – «кусачыя» цэны на мёд…
Нядаўна у Вілейцы прайшла куставая нарада пчаляроў, якую праводзіў генеральны дырэктар КУП «Белпчалярства» Павел Парэцкі. Шчыра пагутарыць аб усіх праблемах,задаць пытанні, абмяняцца вопытам – гэтыя задачы стаялі перад удзельнікамі мерапрыемства. Яно, адзначылі яго ўдзельнікі, на Вілейшчыне праходзіла ўпершыню, а гэта азначае. што за пчалярства ў нас адказвае зараз чалавек неабыякавы і нацэлены на сур’ёзную работу. А што гэта сапраўды так, сведчаць водгукі пра маладога спецыяліста яе кіраўнікоў, калег з іншых раёнаў.
Пчалярства – нявывучаная навука. Гэтыя словы сказаны вядомым вучоным Бутлеравым яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. А вось актуальнасці сваёй не страцілі і да сённяшняга дня, зазначыў, выступаючы на нарадзе, Павел Парэцкі. Выступленне Паўла Данілавіча стала для пчаляроў сапраўдным майстар-класам прафесіянала. Падумалася, што,улічыўшы яго парады і рэкамендацыі, можна дасягнуць значных поспехаў у «салодкай» справе.
Павялічэнне пасеваў меданосных культур, ахова пчол ад пестыцыдаў, цеснае супрацоўніцтва пчаляроў з агранамічнай і ветэрынарнай службамі гаспадарак – вось асноўныя тэмы, якія падымаліся на нарадзе. Перад прысутнымі выступілі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Гурыновіч, начальнік інспекцыі па ахове раслін Аксана Лістападава, урач-вірусолаг Таццяна Дуровіч. Дзяліліся вопытам пчаляры з іншых раёнаў, іх актыўна падтрымлівалі і вілейскія калегі.
– Такія нарады патрэбны, – лічыць Юлія Малыш, – яны даюць многа патрэбнага, асабліва маладым спецыялістам. Вось і я ўсяму вучуся ў вопытных калег для таго, каб стаць сапраўдным прафесіяналам.
І ў яе гэта, веру, атрымаецца, бо ёсць у характары дзяўчыны выдатныя якасці, якія дапамагаюць людзям дасягаць намечанага.
Ірына БУДЗЬКО



Очень люблю мёд. Но иметь дело с пчёлами очень опасно… Уважаю девушек с характером!
Прикольно!)) Малая, так держать!)) Всей группой поздравляем! [:-}
Александр, попрошу меня называть, так как родители назвали!!!
так держать))))умничка))))и характер,и целеустремленность,и любовь к работе))))золотой человечек
Юль, а малой тебя Геннадий Викторович(наш второй папа)окрестил! Так что не выступай, Сонца!)) Тебе привет т Нестерова!
Ну, ты, Саш, и зануда!!!
Ну, ты, Саш, и зануда!!! *SORRY*