Да 100-годдзя камсамола ў Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця праводзіўся шэраг мерапрыемстваў. Асабліва зацікавілі наведвальнікаў школьных музеяў некаторыя звесткі з камсамольскага мінулага.
Аляксандр Васільевіч Газаў, які нарадзіўся ў 1946-м. Заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён алімпійскіх гульняў 1976 года (Манрэаль), бронзавы прызёр алімпіяды 1980 года ў Маскве, васьміразовы чэмпіён свету, дваццацічатырохразовы – чэмпіён СССР,сяміразовы рэкардсмен свету па кулявой стральбе. Маёр у запасе. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Жыхар вёскі Калодчына.
За выніковы ўдзел у 22 алімпійскіх гульняў у Маскве ўзнагароджаны ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ.
Вось яшчэ адна цікавая камсамольская ўзнагарода падпісана маршалам Баграмянам.
Былы сувязны партызанскай брыгады імя М. Фрунзе І.М. Курац на пасадзе дырэктара Ільянскай школы умела арганізоўваў маладзёжныя і камсамольскія справы. Аб гэтым сведчыць мноства ўзнагарод.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Архіпавіч Агееў, педагог, з 1942 па 1944 год – партызан, з 1943 года – другі сакратар Маладзечненскага падпольнага РК ЛКСМБ. За баявыя заслугі атрымаў многія ўзнагароды. А ў нашым музеі захоўваецца яго грамата ЦК ВЛКСМ.
Вялікая колькасць узнагарод атрымана школьнікамі і работнікамі мясцовай гаспадаркі за камсамольскія справы. Былы жыхар Ільі Дзмітрый Іванавіч Бірукоў, які ў 16 год у складзе 553-га зенітна-артылерыйскага палка ўдзельнічаў у Курскай бітве і там прыняты ў камсамол, падараваў нам свой камсамольскі білет.
Сяргей Уладзіміравіч Шушкевіч, механізатар мясцовай гаспадаркі, тады Ільянскага саўгаса-тэхнікума, пасланец камсамоліі Вілейшчыны ў Маскву на XX з’езд Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.
Наталля ШАБУНЯ, кіраўнік народнага музея «Ільянскія далягляды».
Фота прадстаўлена аўтарам