З мэтай прафілактыкі ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх 4 снежня 2017 года ў працоўным калектыве Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выступіла інспектар групы прапаганды і навучання Вілейскага РАНС Надзея Літвіновіч. На мерапрыемстве прысутнічала 14 чалавек. Працоўны калектыў быў праінфармаваны аб тым, якое мерапрыемства праходзіць з 4 па 28 снежня 2017 года — рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!». Асаблівая ўвага была нададзена пытанню выкарыстання піратэхнічных вырабаў, пакідання дзяцей без нагляду і таго, да якіх трагічных наступстваў можа прывесці безадказнасць.
Удзельнікі сустрэчы ў якасці замацавання асноўных супрацьпажарных ведаў былі забяспечаны памяткамі з рэкамендацыямі ад МНС.
Вілейскі РАНС