Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Набажэнства з нагоды ўспаміну святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў, прайшло ў вілейскім касцёле

Набажэнства з нагоды ўспаміну святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў, прайшло ў вілейскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Згодна каталіцкага календара, свята прыпадае на пачатак лістапада.

IMG_2859

Літургію ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Ужо ў шосты раз каталіцкі касцёл Беларусі, сумесна з суполкай «Сафары», праводзіць гэта мерапрыемства. Вілейскаму касцёлу выпаў гонар прыняць яго ўпершыню. Як зазначыў напачатку літургіі арцыбіскуп, чалавек, калі карыстаецца багаццямі свету, дараванымі Усявышнім, павінен бачыць Бога ў прыродзе. Берагчы зялёнае ўбранне зямлі, захоўваць чыстым блакіт яе першародных крыніц.

IMG_2866

Сутарэнні касцёла Святога Крыжа ўскалыхнуў гук паляўнічага рога. Гэта прадстаўнікі суполкі «Сафары» імітавалі пачатак палявання, адначасова – набажэнства, прысвечанага святому Губерту. З удзелам тых, каму належыць яго высокае заступніцтва.

IMG_2890

– Божа, учыні, каб праз святога Губерта чалавек адчуў сваю адказнасць за лёс зямлі, каб яго ўчынкі дыктаваліся добрымі намерамі ў адпаведнасці з воляю Усявышняга… – У інтэнцыі, абвешчанай арцыбіскупам, маліліся прысутныя – парафіяне і госці, запрошаныя на ўрачыстасць. Яны прадстаўлялі лясныя гаспадаркі, паляўнічыя і рыбалавецкія таварыствы краіны.

IMG_2887

– Навука цаніць прыроду зыходзіць ад яе Стваральніка, – нагадаў у прамове, звернутай да прысутных, Тадэвуш Кандрусевіч. – А тыя, хто шукае паляўнічых прыгод, няхай будуць захаваныя ад згубных спакусаў і хцівасці, парушэнняў паляўнічай этыкі, якія могуць нанесці ўрон усяму жывому на зямлі.

IMG_2906

Як святар нясе ў свет Боскае слова, так паляўнічы і ляснік сваімі ўчынкамі сцвярджаюць гармонію ўзаемаадносін паміж чалавекам і прыродай. Літургічная прамова арцыбіскупа вызначала асновы гэтай гармоніі і была звернута да тых, хто настойліва яе шукае, служачы прыродзе і чалавеку.

IMG_2923

Набажэнства завяршылася ўшанаваннем тых, каго ахінае сваім заступніцтвам святы Губерт. Прысутным на свяце гасцям Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч уручыў граматы каталіцкага касцёла на Беларусі.» За вялікі ўнёсак у захаванне традыцый палявання і трапяткія адносіны да каштоўнасцей прыроднай спадчыны».

Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота Міхаіла КУЛЯША

IMG_2942

IMG_2947

IMG_2965

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 133 queries