Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Дары восені на вілейскім кірмашы

На пляцоўцы Цэнтральнай плошчы Вілейкі распачаўся традыцыйны восеньскі гандаль  ураджаем 2017 года. Сезон кірмашоў адчынены, і ўжо некалькі выхадных запар віляйчане могуць набыць тут усе неабходныя дары восені.

IMG_4037

Сюды кожную суботу і нядзелю сезона будуць з’язджацца сельгасарганізацыі, прадпрыемствы, кааператары і фермеры з раёна. Восеньская гародніна і садавіна, саленні, мёд, свежае мяса і мясная кулінарыя, жывая рыба і іншае – усё гэта ў асартыменце можна купіць наўпрост у вытворцаў або нарыхтоўшчыкаў. Акрамя таго, на кірмашы прадстаўлены шырокі асартымент саджанцаў пладова-ягадных дрэў, дэкаратыўных і ягадных кустоў, расады трускаўкі і восеньскіх кветак. Цэны на сельгаспрадукцыю даступныя.

IMG_4039

28 кастрычніка будзе арганізаваны рэгіянальны кірмаш з удзелам арганізацый і прадпрыемстваў суседніх раёнаў. Кірмашы працягваюцца.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота аўтара і Вольгі Зенюк

IMG_4038

IMG_4036

image (1)

image

IMG_4040

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 27 queries