У кнізе аўтар апавядае пра тое, як і якую рыбу лавілі 100, 50, 25 гадоў таму. І якую можна злавіць сёння, а таксама гісторыі жыхароў Павілля.
Кніга прысвечана 160-годдзю з экспедыцыі графа Тышкевіча.
Урывак з кнігі
«А якое раблезіянства пачынаецца, калі даходзіць гаворка да пытання пра найсмачнейшую рыбу!
«Даўней, як не было вадасховішча, сюды ў маі прыходзіла самая смачная рыба — свіння. От укусная рыба! Як яна ішла касякамі на нераст, дзе жарства і каменьчыкі, дык спадніцамі лавіць можна было…»
«Лінь, карась — гэта такая более салодкая рыба. Акунь — тожа харошая. Але найболей мне нравіўся мянтуз, асабліва пячонка. Яна ў яго асабліва вялікая пад нераст…»
«Самая смачная рыба — рачны сазан. Яго трэба абычна, па-вясковаму, проста жарыць.
Яго як нажарыш, як чалавек не рыбак, а так, скажаш: «На рыбу еш», дык другі скажа: «Якая дзе рыба? Гэта ж мяса, якая рыба!» Такое мяса цёмнае…»