Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Свята ў Ільі

З гумарам  лягчэй жыць! Гэта немудрагелістая выснова стала жыццёвым дэвізам гумарыстычнага калектыву “Смехата” Ільянскага Дома культуры. Вось і свята аграгарадка Ілья стала добрай нагодай для правядзення раённага фестывалю гумару “Смехата-шоу”.  Свята не толькі гумару і смеху, але і прыўзнятага настрою і задорнай песні.

IMG_20170802_181431 IMG_8981 IMG_8982 IMG_20170802_181228

Усё, што адбываецца у нашым жыцці, можна і патрэбна ўспрымаць з усмешкай, бо адкуль жа бяруцца вясёлыя гісторыі ды анекдоты? – Толькі з жыццёвых сітуацый. Вось і задумалі галоўныя героі тэатралізаванай музычнай пастановы сваты Манька са Сцяпанам і Ганька з Мікітам адкрыць свой зорны гатэль, каб дапамагчы сваім дзецям купіць трохпакаёўку ў сталіцы. А зорак у гэты дзень хапала: селішчанскія прыгажуні, вязынскія кабеткі, сцешыцкія суседачкі, нашы даўгінаўскія “залатыя галасы”. А госці з раёна пакарылі ільянцаў з першых нотак. Абаяльны і статны Сяргей Рудніцкі, тэмпераментны і энергічны Дзмітрый Маркевіч, майстар- “залатыя пальчыкі” Уладзімір Версан. Душа спявае разам з такімі зоркамі… І невядома, ці наскраблі сваты грошай, але настрой, які крышачку сапсавала бура, выправілі і ільянцы, і госці аграгарадка. Было чым заняцца ўсім. Тут і каша “Лопні пуза”, і цырульня “Пекната”, і кафэ-бар “Замары чарвячка”, і падворак для ахвотнікаў паспяваць прыпеўкі. Дзятва таксама гуляла “на ўсю катушку”. Батуты, горкі, цір, латарэі і ўсялякія прысмакі – толькі паспявай!
Дзякуй і індывідуальным прадпрымальнікам, майстрам раённага Дома рамёстваў і Крывасельскаму сельскаму клубу за іх цудоўныя вырабы, за прадстаўленыя тавары і добры настрой. Можа нейкія моманты і маглі здарыцца, але усё ж настрой, які вітаў над Ільяй, перамог. Дзякуй вам,ільянцы,за апладысменты і за ўсмешкі. Асабіста хачу выказаць удзячнасць сваім калегам Ірыне Івашанка, Мікіту Палтарэцкаму, Вячаславу Альшэўскаму за падтрымку, цярпенне і за майстэрства, бо, абраўшы гумарыстычны напрамак у рабоце, яны умеюць,могуць і жадаюць ствараць людзям настрой, падтрымліваюць і натхняюць мяне як аўтара.
Дарэчы, у бягучым годзе наш калектыў завітаў у дзесяць вёсак Ільянскага сельсавета і, я спадзяюся, што гэтыя сардэчныя, вясёлыя сустрэчы патрэбны людзям амаль што як паветра, бо… з гумарам лягчэй нам жыць!

Людміла ТонкавІЧ, мастацкі кіраўнік
Ільянскага сельскага Дома культуры.
Фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 42 queries