У Беларусі тэлефоннае галасаванне за лепшага ўдзельніка дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2010» павінна прайсці без збояў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе РУП «Белтэлекам».
У суботу, 20 лістапада, у час трансляцыі конкурсу тэлефонныя нумары для галасавання паведаміць дыктар, а сама магчымасць тэлегаласавання з’явіцца з пачаткам выступлення першага ўдзельніка. Пасля выступлення апошняга ўдзельніка гледачам будзе адведзена дадаткова 15 хвілін для галасавання.
«Званок на Еўрабачанне» для абанентаў фіксаванай сеткі «Белтэлекам» складае Br1 тыс.
Фінал дзіцячага «Еўрабачання-2010», у якім удзельнічаюць прадстаўнікі 14 краін, пройдзе 20 лістапада ў Мінску. Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць 13-гадовы Данііл Казлоў.
БелТА







