У Беларусі ўжо не існуе праблемы ўстаноўкі стацыянарных тэлефонаў.
Паводле слоў міністра, некаторыя праблемы могуць узнікаць у новых мікрараёнах сталіцы, якія будуюцца там, дзе няма дастатковай ступені гатоўнасці інжынерных сетак, каб у поўным аб’ёме прадастаўляць паслугі. «Мы ўжо ўвялі новыя АТС, і да канца бягучага года ўсе заяўкі па ўстаноўцы тэлефонаў будуць задаволены», — адзначыў ён.
Мікалай Панцялей падкрэсліў, што да канца 2010 года таксама будуць задаволены ўсе заявы на ўстаноўку стацыянарных тэлефонаў па ўсёй Беларусі, якія былі пададзены да 1 студзеня 2010 года. «Наперадзе ў нас Магілёўская вобласць, дзе цэлы шэраг раёнаў не мае чаргавікоў наогул, не гаворачы ўжо аб тых, хто стаў на чаргу да 1 студзеня бягучага года. І ў гэтым напрамку мы будзем рухацца далей. Мы бачым сваю задачу ў тым, каб не ў нас стаялі ў чарзе, а каб мы стаялі ў чарзе да нашых патэнцыяльных кліентаў і прадавалі свае паслугі», — адзначыў міністр сувязі і інфарматызацыі.
БелТА
Устаноўка стацыянарных тэлефонаў
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ







