У “Бард-парадзе” ўдзельнічаюць 12 выканаўцаў аўтарскай песні. З нядзелі па сераду на гэтай старонцы адбываецца галасаванне, у выніку якога 1 удзельнік з найменшай колькасцю балаў пакідае спаборніцтва. Замест выбыўшага, шанц на перамогу атрымлівае новы спявак.
Анатоль Длускі, акцёр, выканаўца аўтарскай песні і вядучы перадачы “Подых струн”, кожную суботу ў «Бард-парадзе» знаёміць гледачоў з вынікамі галасавання і прапаноўвае ўвазе тэлеаўдыторыі новую музычную кампазіцыю.
Усе выпускі праграм ТУТ
Па выніках галасавання мінулага тыдня «Бард-парад» пакідае Ілья Фаляжынскі. А ў барацьбу ўступае гурт «Rahis»з песняй «Еўропа».
Пакуль што Уладзімір Цанунін па галасаванні ідзе першы (29%)
Прагаласаваць за земляка можна тут