Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейшчыну наведала украінская дэлегацыя

11 кастрычніка Вілейшчыну наведала украінская дэлегацыя. Гэты дзень вельмі знакавы і важны для гісторыі Украіны і Беларусі. Менавіта 11 кастрычніка 1672 года ў вёсцы Касута нарадзіўся гетман і аўтар Першай Канстытуцыі Правабярэжнай Украіны (1710 г.) Піліп Орлік (1672-1742 гг.).

У гэты дзень ускласці кветкі каля памятнага знака на радзіме знакамітага земляка прыехала дэлегацыя на чале з Часовым павераным у справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерыем Джыгуном і старшынёй Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання украінцаў «Запавіт», а таксама старшынёй грамадскай камісіі па ўшанаванню памяці Піліпа Орліка беларускага рэспубліканскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра» Галінай Калюжнай.

Госці разам з прадстаўнікамі райвыканкама і краязнаўчага музея ўсклалі кветкі і прамовілі словы, у гонар сына двух народаў, выдатнага палітычнага дзеяча Піліпа Орліка.

Нагадаем, што украінскія дэлегацыі вельмі частыя і жаданыя госці на вілейскай зямлі. Акрамя таго, што на Вілейшчыне нарадзіўся Піліп Орлік, гэта радзіма і сябра Тараса Шаўчэнка, беларускага паэта Эдварда Жалігоўскага, вядомага пад псеўданімам Антон Сава.

img_3939

 Сяргей ГАНЧАР. Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 22 queries