Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Ці патрэбен віляйчанам аўтобус па маршруце Вілейка – Віцебск?

Дабрацца  да Віцебска – праблема… Гэта сцвярджае віляйчанка, мама студэнта, які вучыцца ў Віцебску.
– Складваецца ўражанне, што жывём у першабытны час, – разважае жанчына. – Вунь колькі вілейскіх хлопцаў і дзяўчат вучацца ў Віцебску, а дабірацца туды – праблема. Адзін цягнік і той начны. А чаму няма аўтобусаў, маршрутак? Хаця б у выхадныя. Упэўнена, што яны не пуставалі б…
Дырэктар аўтобуснага парка № 5 Аляксандр Рогач, да якога я звярнулася з пытаннем віляйчанкі, сказаў, што такое пытанне раней не падымалася.
– Будзем разбірацца ў сітуацыі, – запэўніў Аляксандр Уладзіміравіч, – разам з начальнікам аўтавакзала ўсё абмяркуем.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 22 queries