Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

15 верасня ў Вілейцы адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Сяргея Іванавіча Савіцкага “Нябеснае і зямное”

15 верасня 2016 года, а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Сяргея Іванавіча Савіцкага “Нябеснае і зямное”.

Сяргей Іванавіч Савіцкі нарадзіўся ў Забайкаллі. Яго бацька працаваў на залатых прыісках. Затым сям’я пераехала на Паўночны Каўказ. Калі не стала бацькі, маці разам з сынам вярнулася ва Усходнюю Сібір. Жылі ў Іркутску, Улан-Удэ, дзе скончыў школу і Усходне-Сібірскі тэхналагічны ўніверсітэт. Шмат часу праводзіў на берагах славутага возера Байкал. Служба ў арміі на тэрыторыі Манголіі, пакінула яскравыя ўражанні ад бяскрайніх безжыццёвых прастораў азіацкіх стэпаў, пустыні Гобі, вясновых пералётаў птушак на Радзіму.

rabota-sergeya-ivanovicha-savitskogo

Большую частку свайго жыцця Сяргей Іванавіч Савіцкі прысвяціў Маладзечну. Працаваў інжынерам на радыёзаводзе, наведваў народную студыю выяўленчага мастацтва пры Доме культуры, менавіта там ускалыхнуліся творчыя сілы і з’явілася патрэба ў самавыяўленні. Усе карціны Сяргея Савіцкага — гэта вынік творчага асэнсавання сучаснасці, але асобныя работы адлюстроўваюць падзеі далёкага мінулага. Яго работы экспанаваліся на мастацкіх выставах у Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі і ЗША.

Усе, хто жадае пазнаёміцца з творчасцю Сяргея Іванавіча Савіцкага, чакаем 15 верасня , а 16 гадзіне у выставачнай зале імя Н.Ю.Сілівановіча па адрасу г. Вілейка пл. Свабоды,1, тэлефон для даведак 5-41-47.

Надзея АЎДЗЕЙ, навуковы супрацоўнік ДУ “Вілейскі краязнаўчы музей”

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 21 queries