Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

24 жніўня 2016 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Вілейскай выбарчай акругі № 74

24 жніўня 2016 года адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Вілейскай выбарчай акругі № 74.
На парадку дня былі пытанні аб разглядзе прадстаўленых у камісію заяў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 Келлер Г. Л. і Балабанскай Т. Л. аб зняцці імі сваіх кандыдатур.

1. У акруговую выбарчую камісію былі прадстаўлены заявы Келлер Г. Л. і Балабанскай Т.Л. аб зняцці імі сваіх кандыдатур.
Пасля разгляду і абмеркавання прадстаўленных заяў было вынесена рашэнне:
1. Прыняць да ведама заявы Келлер Г. Л. і Балабанскай Т.Л. аб зняцці імі сваіх кандыдатур на выбарах у Палату прадстаўнікоў па Вілейскай выбарчай акрузе № 74.
2. Прызнаць прычыны зняцця Г. Л. Келлер і Балабанскай Т.Л. сваіх кандыдатур важкімі.
3. Выключыць з тэксту бюлетэня ўсе дадзеныя аб кандыдатах ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія выбылі, Келлер Ганне Леанідаўне і Балабанскай Таццянне Леанідаўне.
4. Унесці змяненне ў дадатак да рашэння акруговай выбарчай камісіі Вілейскага выбарчай акругі № 74 ад 10 жніўня 2016 г. «Аб бюлетэні па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», выключыўшы з тэксту бюлетэня ўсе дадзеныя аб кандыдатах ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія выбылі, Келлер Ганне Леанідаўне і Балабанскай Таццянне Леанідаўне.
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР

Такім чынам, у перадвыбарнай гонцы засталіся наступныя кандыдатуры:

1. Жыбуль Наталля Пятроўна (1975 г. н., г. Вілейка), вылучанай працоўным калектывам і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;

2. Супрановіч Ірына Аляксандраўна (1973 г. н., агр. Крывое Сяло), вылучанай ад Камуністычнай партыі Беларусі;

3. Ціханаў Максім Віктаравіч (1990 г. н., г. Маладзечна), вылучанага шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 21 queries