Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Алімпійскія медалі беларусаў

“ШП” зрабіла агляд перамог беларусаў на XXXI Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра на 10 гадзін 16 жніўня 2016 года.

l 12 жніўня цяжкаатлетка Дар’я Навумава прынесла Беларусі першы медаль на Алімпійскіх гульнях-2016.
Навумава заняла другое месца ў вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў, саступіўшы толькі Йонг Сім Рым з КНДР. Сумарны вынік Дар’і Навумавай – 261 кілаграм.
l13 жніўня беларус Уладзіслаў Ганчароў атрымаў золата Алімпіяды-2016 у скачках на батуце.
У фінале Уладзіслаў Ганчароў атрымаў ацэнку 61,745 бала і апярэдзіў двух кітайцаў – Дон Дона (60,535) і Гао Лэя (60,175).
Гэта першае золата алімпійскай каманды Беларусі на Гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра. Акрамя таго, беларусы ўпершыню ў гісторыі здолелі заваяваць алімпійскую ўзнагароду ў скачках на батуце.
l14 жніўня беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў выйграў сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.
Стральцоў стаў другім у вагавой катэгорыі да 94 кілаграмаў. У рыўку беларус паказаў вынік 175 кілаграмаў.
У штуршку дзеючы чэмпіён свету адразу ўзяў 220, пасля чаго дзеля залатога медаля пайшоў на рызыку і заявіў вагу 230. На жаль, паўтарыць свой лепшы вынік Стральцоў не змог. А па суме двух рухаў яго вынік склаў 395 кг.
l14 жніўня беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла алімпійскі бронзавы медаль у заплыве на 50 метраў вольным стылем.
Герасіменя ўпэўнена пачала спрынтарскую дыстанцыю і ўвесь час трымалася ў групе фаварытаў, фінішаваўшы з нацыянальным рэкордам Беларусі – 24,11 секунды.
l 14 жніўня беларускі барэц грэка-рымскага стылю Джавід Гамзатаў (вагавая катэгорыя да 85 кілаграмаў) заваяваў бронзавы медаль. У схватцы за бронзавую ўзнагароду Гамазатаў перамог балгарына Мікалая Байракова – 4:1.
Так трымаць!
Падрыхтаваў Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries