Задажджыла. І гэта ў такую адказную жніўную пару. Аднак з нябеснай канцылярыяй не паспрачаешся, і працаваць трэба ў такіх умовах, якія пашле неба.
– Няпроста, – пагадзіўся галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Кудзеля. – Што ні дзень,то дождж. Але ж праца ідзе. На сёння (1 жніўня) у раёне ўбраны 32 працэнты плошчаў. Працуюць сушыльныя комплексы, зерне дасушваецца да належнай кандыцыі.
На першы дзень жніўня ў тройцы лідараў сярод гаспадарак раёна значыліся ААТ «Нарачанскія зоры» (тут убраны 32,2 працэнта плошчаў і ўраджайнасць збожжавых склала 42,4 цэнтнера з гектара), філіял «Бубны» РУП «Мінгаз» (45,7 працэнта плошчаў і 40,8 цэнтнера з гектара) і філіял «Усходні-агра», дзе на азначаны дзень было ўбрана 50,5 працэнта ўборачных плошчаў, а ўраджайнасць склала 31,4 цэнтнера з гектара.
Ірына БУДЗЬКО
Працаваць трэба ў такіх умовах, якія пашле неба
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ