Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Падзеі і людзі, якія адзначыліся ў ліпені

1 ліпеня Вілейка «зажгла». З раніцы і да позняй ночы гарадскі парк кіпеў. Сотні дзяцей, якія абсыпаліся каляровымі сухімі фарбамі, а потым разгульвалі па вуліцах горада як «аватары», маладыя бацькі, якія змаглі даць магчымасць сваім дзецям накатацца на паяздках, наскакацца на батутах, залезці ў шары і пакатацца ў іх, больш дарослая моладзь, якая паказала свае захапленні ў сучаснай музыцы, выступленні «атлетаў» і піск фанатаў Сашы Нэма… Было ўсё, чаго не хапае нашаму маладому пакаленню, каб весела праводзіць лета. Нам застаўся скейт-парк, што дасць магчымасць моладзі займацца спортам больш прафесійна і ў добрых умовах…
Святочны феерверк на 2 ліпеня
Вілейшчына маштабна адсвяткавала Дзень горада, 70 год утварэння Вілейскага раёна і Дзень Незалежнасці – канцэрты, паказ рэтра дзіцячай тэхнікі, «зялёны аркестр», фестывалі, канцэрты і дыскатэкі, добрая навальніца… За святочныя выхадныя было ўсё…
Аднак, больш маштабнага феерверка наш горад не бачыў даўно, нават не параўнаецца з феерверкам на абласных дажынках…
Вольга Шляпо
Адзін чалавек, які здолеў закруціць махавік вялікага свята для моладзі і дарослых у гарадскім парку 1 ліпеня. Ідэя, якую яна прыдумала, аформіла на аркушы паперы і даслала на конкурс, потым перамагла сярод дзясятка прэтэндэнтаў і выйграла грант на рэалізацыю ідэі стварэння скейт-парка і правядзення фестываля «Энэргія маладосці». Больш паўгода вяла перамовы з маскоўскімі пастаўшчыкамі абсталявання для скейт-пляцоўкі. Змагла дамовіцца з усімі і знайсці агульную «мову» з гарадскімі структурамі, а галоўнае, зрабіць грандыёзнае свята, якое ўразіла многіх, а некаторых і здзівіла, што Вілейка можа і такое.
Дзмітрый Рудык
Сольны канцэрт яшчэ нядаўна зоркі вілейскай эстрады, а зараз маладзечанскай, які прайшоў 2 ліпеня ў межах вячэрняй праграмы Свята горада быў тым, чаго жадала вілейская публіка. Цудоўныя нумары, дуэты і песні, якія застаўлялі танчыць і падпяваць амаль 3000 чалавек – і ўсё гэта нам падараваў Дзіма Рудык. А галоўнае – не «звяздзіўся», а мог бы. Напрыканцы чэрвеня, калі ў Маладзечна праходзіў фестываль шансону і конкурс сярод мясцовых музыкантаў «Народны шансон», якраз Дзмітрыя Рудыка выбралі лепшым сольным выканаўцам, а канкурэнцыя была жорсткая.
Рэйтынгаваў Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries