Вязынь мая, я – часцінка твая.
9 ліпеня 2016 года адбылося свята аграгарадка Вязынь.
Праграма свята атрымалася даволі разнастайнай: урачыстае адкрыццё; узнагароды жыхароў Вязыні; канцэртная праграма самадзейных артыстаў Вязынскага СДК і народнага вакальнага калектыва “Асалода” Раеўскага СДК Маладзечанскага раёна; фрагмент Купальскага абраду ад удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” Вязынскага СДК; лазертаг ад Ігара Чараповіча; дзіцячая пляцоўка; традыцыйнае частаванне вясковай кашай; дыскатэка “ФайнаDISCO” і напэўна, самае запамінальнае фаер-шоу ад гурта “Пламя жизни” Вілейскага Палаца культуры.
Усе прыйшлі на свята,каб яшчэ раз дакрануцца і словам, і думкамі да самага святога – нашай Бацькаўшчыны.Усё на Радзіме самае дарагое, самае блізкае. І куды б нас ні закінуў лёс,ніколі не парвецца з ёю, Радзімай,душэўная повязь. Гэтая зямля – наша Вязыншчына.
Сёння наш аграгарадок – гэтадастойны населены пунктВілейскага района. А галоўны скарб Вязыні — людзі! Яны праслаўляюць наш аграгарадок, нясуць у свет добрае імя беларусаў.
Назва і своеасаблівы дэвіз свята: “Вязынь мая, я – часцінак твая”. І першыя ўзнагароды атрымалі самыя маленькія часцінкі Вязыні, якія нарадзіліся ў перыяд ад мінулага свята аграгарадка да сённяшняга. Гэтымі часцінкамі з’яўляюццца: Петрусевіч Сафія Алегаўна, Кажура Артур Аляксеевіч, Салаўёў Раман Дзмітрыевіч, Брыль Арына Сяргееўна і Сафія Сяргееўна.
Мелі месца на свяце традыцыйныя ўзнагароды ў намінацыі за лепшы падворак, якія атрымалі: Сухія Віктар Сцяпанавіч і Святлана Іванаўна, Гаўрылік Пётр Філіпавіч і Таццяна Аляксандраўна,Чараповіч Віктар Пятровіч і Галіна Яўгенаўна. Узнагарода ў намінацыі “Сто лят”, “Вязынскі майстар” Дуровіч Фёдар Андрэевіч. Віншаванні для Пакладок Тэрэсы-Аліны Вікенцьеўны з нагоды юбілею, 70-годдзя з Дня нараджэння.
Віншаванні для сям’і, якая зусім нядаўна адзначыла гадавіну вяселля, ды не проста гадавіну, а Жамчужнае вяселле. З0 год разам – Мандрык Уладзімір Васільевіч і Наталля Станіславаўна. І кульмінацыяй свята была ўзнагарода ў намінацыі “Чалавек года – 2016 аг.Вязынь”, якую атрымала Нарэйка Таісія Васільеўна, фельчар Вязынскай урачэбнай амбулаторыі.
Хочацца выказаць словы падзякі ўсім, хто прыйшоў на свята, адкінуў усе свае справы і падтрымаў святочную атмасферу.
Свята адбылося пры падтрымцы Вязынскага сельскага выканаўчага камітэта, а таксама, самых лепшых і добразычлівых вязынцаў, якія дапамагаюць дырэктару Вязынскага СДК.
Зямля мая,ты для мяне –як дзіва,
Як першы дотык любае рукі,
Як у спякоту млосную ільдзінка,
Як на кашулі белай васількі.
Мне б толькі быць з табой-
Ну, хоць бы верасам ,
Расінкай, што пад промнямі дрыжыць.
Ты пражывеш і без мяне , я ведаю,
А мне ніколі без цябе не жыць.
Дырэктар Вязынскага СДК Наталля Чарток.
Фота прадастаўлены аўтарам