Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Шылавiцкiм дзіцячым садзе было праведзена старажытнаебеларускае свята «Ян Купала»,

Ах, якая над Вiлляй купальская ноч!
Самы раз бы шукаць кветку-папараць,
Самы раз уплятаць летуценьні ў вянок,
Самы раз белы корань выкапываць!(Нiл Гiлевiч)

 

Ян Купала належыў да ліку самых ушанаваных, прыожых, рамантычных, самых важных святаў у годзе, у ім прымала ўдзел усё насельніцтва, прычым традыцыя патрабавала актыўнага ўключэння кожнага ва ўсе абрады i дзействы. Па старажытным павер’і, Купала ўвасабляе росквіт сіл прыроды. У аснове абрадаў ляжыць шанаванне вады і сонца.Характэрная прымета  Купалля — шматлікія звычаі і паданні, звязаныя з раслінным мірам.

З мэтай развіцця цікавасці да старадаўніх беларускіх звычаяу, далучэння да абрадавай культуры ў Шылавiцкiм дзіцячым садзе было праведзена старажытнаебеларускае свята «Ян Купала», прысвечанае сонцу, вадзе, агню.

На працягу ўсяго свята дзеці разам з героямі: Кікімарай, Вадзяніком, Купалiнкай, Лясуном, Бабай Ягой i Русалкай — весела выконвалі розныя заданні, каб знайсці кветку шчасця (папараць-кветку), пад якой закапаны скарб. З якой радасьцю i запалам дзеці спявалі песні: «Купалiнка, Купалiнка», «Рэчанька»; танчылі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні: «Вадзянік», «Вяночак»; скакалі праз вогнішча. Усе заданні нячыстай сiлы дзеці выканалі і знайшлі чароўную папараць-кветку, якая адарыла дзяцей цёплай вадой, якая валодае ў гэты дзень гаючай сілай, і незвычайным скарбам- цукеркамі.

Сённяшняе свята атрымаласяся. І мы ўпэўненыя, што ў дзіцячых сэрцайках абавязкова застануцца ўражанні і ўспаміны ад свята, а гэта яшчэ раз падкрэслівае неабходнасць правядзення абрадавых святаў для выхавання маральна-патрыятычных пачуццяў.

Выхавацель 2-катэгорыi   Сiльвановiч Алена Вячаславауна

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 21 queries