Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Край верасоў» — дабрачынны праект

З 4 па 22 чэрвеня на тэрыторыі цэнтра эстэтычнага выхавання будзе праходзіць плэнэр па камені студэнтаў кафедры скульптуры УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».
Пленэр праходзіць у межах рэалізацыі праекта «Край верасоў». Мы ў мастацтве», прысвечаны Году культуры і памяці Анатоля Рогача, ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна, краязнаўцы, даследчыка. Асноўная мэта: стварэнне культурна-асветніцкага, турыстычнага аб’екта «Край верасоў» на базе цэнтра эстэтычнага выхавання. Асноўная задача: адраджэнне і папулярызацыя гісторыка-культурных традыцый Вілейшчыны, беларускай народнай культуры праз розныя віды мастацкай творчасці.
Уваход на тэрыторыю цэнтра эстэтычнага выхавання (вул. Вадап’янава, 14) штодзённа з 13.00 па 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 183 queries