Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наглядальнікі ўжо працуюць

Аддзяленні штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі працуюць ва ўсіх абласцях краіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.Цяпер у складзе місіі наглядальнікаў ад СНД акрэдытаваны 44 чалавекі, з якіх 40 – доўгатэрміновыя наглядальнікі. Гэта супрацоўнікі Выканкама СНД, дыпламаты краін СНД, акрэдытаваныя ў Мінску, і супрацоўнікі Сакратарыята Саюзнай дзяржавы.
Місія наглядальнікаў ад СНД пачала назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі з 20 кастрычніка.
Акрамя таго, Выканкамам СНД пададзены дакументы ў ЦВК на акрэдытацыю для кароткатэрміновага назірання за выбарамі яшчэ 18 чалавек – прадстаўнікоў Казахстана. Кароткатэрміновае назіранне місія СНД пачне за тры дні да выбараў, накіраваўшы ў Беларусь каля 400 чалавек. Плануецца, што гэта будуць дэпутаты, члены выбаркамаў і грамадскія дзеячы краін СНД, адзначылі ў прэс-службе.
Наглядальнікі ад СНД наведаюць на гэтым тыдні шэраг рэгіёнаў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі плануюць наведаць Брэсцкую, Гродзенскую, Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую вобласці. Прадстаўнікі СНД прымуць удзел у пасяджэннях раённых і гарадскіх выбарчых камісій, на якіх будзе вызначага дакладная колькасць подпісаў у падтрымку кандыдатаў.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries