Гэта традыцыйны фестываль народнай музыкі, які штогод праводзіцца ў Польшчы і збірае на сваіх пляцоўках прыхільнікаў традыцыйнай народнай музычнай культуры. Сёлета ў мерапрыемствах вербнага фэсту прынялі ўдзел музыкі з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, краін Прыбалтыкі.
Уладзімір Версан быў запрошаны Лабэцкім Домам культуры і прадстаўляў сольную праграму беларускіх народных танцавальных мелодый. Напэўна, журы музычнага конкурсу было ўражана не толькі высокім выканальніцкім майстэрствам і выключным артыстызмам Уладзіміра Аляксеевіча, але і прыгожымі найгрышамі нашых беларускіх танцаў, таму настаўнік музыкі з Вілейкі прывёз на радзіму Дыплом лаўрэата фестывалю, статуэтку “ŁOBESKA BABA WIELKANOCNA 2016” і дыплом за ўдзел у мерапрыемствах свята ў складзе інструментальнага ансамбля музыкаў з Беларусі.
Хто ў Вілейцы не ведае Уладзіміра Версана! Ён часта выходзіць на сцэну Палаца культуры, святочныя пляцоўкі горада не толькі як баяніст, але і як выканаўца прыгожых песень. Пажадаем таленавітаму музыку і добраму, шчыраму чалавеку плённай працы і далейшых поспехаў на творчай ніве!
Мікалай ІВАНЕНКА, намеснік дырэктара ДУА “Вілейская гімназія №2” па вучэбнай рабоце