Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Оскар» для хлебаробаў

У мінулую  пятніцу  вобласць  ушаноўвала  лепшых  хлебаробаў  і  ўсіх  тых,  хто  працуе  ў    аграпрамысловым  комплексе.  Працаўнікоў  сельскагаспадарчай  галіны  Чэрвеньскага,  Пухавіцкага,   Крупскага,  Уздзенскага,  Бярэзінскага,  Старадарожскага,  Лагойскага  і  Мя-дзельскага  раёнаў  запрасілі  ў  святочна  ўпрыгожаную  залу  сярэдняй  школы  № 5,  у  якой  адбылася  цырымонія  ўручэння  II  і  III  прэмій  пераможцам  Мінскага  абласнога  фестывалю-кірмашу  «Дажынкі-2015».  Сярод іх  –  рэкардсмены  хлебных  ніў  і  тыя,  хто  вызначыўся  на  корманарыхтоўках,  лепшыя  жывёлаводы,  адукаваныя  спецыялісты  і  таленавітыя  кіраўнікі.

Урачыстае мерапрыемства адкрыў прывітальным словам начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Кухавец. Мікалай Мікалаевіч ад імя губернатара Міншчыны Сямёна Шапіры павіншаваў удзельнікаў абласнога свята «Дажынкі-2015» з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці і падзякаваў за іх нялёгкую, але вельмі адказную і важную працу па забеспячэнні харчовай бяспекі краіны.
– Свята дажынак – адно з самых паважаных свят у нашага народа. І мы аддаем даніну павагі працы вяскоўцаў, якія вырасцілі добры ўраджай, убралі яго з мінімальнымі стратамі, нягледзячы на цяжкасці, якія часам стварала нам надвор’е. Жадаю вам на будучыню яшчэ больш высокіх вынікаў, здароўя і ўдачы.
Пад музыку і апладысменты Мікалай Кухавец уручыў узнагароды пераможцам абласнога працоўнага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод камбайнераў, вадзіцеляў, за дасягненні высокіх паказчыкаў на сушцы збожжа, насення, масла, насення рапсу сярод старэйшых аператараў збожжаачышчальна-сушыльных комплексаў, за дасягненні высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод камбайнераў.
Віншавальную эстафету працягнуў намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Окунеў. Пётр Максімавіч прывітаў усіх і павіншаваў з прафесійным святам. Ён зазначыў, што тыя ўзнагароды, якія былі ўручаны, сведчаць аб тым, што сапраўды працаўнікі Мінскай вобласці годна завяршаюць год.
– Упэўнены – гэта не мяжа. Калі будзеце і далей працаваць з поўнай аддачай, тады гэты вынік заўсёды памножыце. Жадаю, каб вы пераадолелі ўсе перашкоды і цяжкасці на сваім шляху, а таксама здароўя, цярпення і мудрасці.
Праграму ўрачыстасці завяршыў святочны канцэрт «Славім хлеб і рукі залатыя».
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара


Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 170 queries