Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Адбылася прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”

Адбылася прэзентацыя кнігі Клаўдзіі Дубовік “Багданава – вёска нашага дзяцінства”. На сустрэчу з аўтаркай завіталі вучні 5-ых і 9-ых класаў. Пасля мерапрыемства захацелася прачытаць гэту кнігу. Запомніліся жывыя і цікавыя апавяданні пісьменніцы пра ўсё, што з ёю было ў дзяцінстве і маладосці: першае каханне, выпадкі са школьнага жыцця, цікавыя гісторыі пра аднавяскоўцаў. Найбольшую цікавасць у слухачоў выклікалі апавяданні “Першы клас”, “Шурачка”, “Еш сала – каб душа скакала”.

Вельмі добра, што ёсць людзі, якія захоўваюць для нас, маладога пакалення, гісторыю нашай малой радзімы. Клаўдзія Іванаўна падзялілася з намі тым, як у яе з’явілася ідэя напісаць гэтую кнігу. Натхненне да яе прыйшло падчас заняткаў гуртка “Пярынка”, які яна праводзіла ў нашай школе на працягу двух апошніх год. Прэзентацыю сваёй кнігі пісьменніца правяла творча і неардынарна: задавала пытанні, кожнаму падрыхтавала сюрпрыз-падарунак, прапанавала па дотыку адчуць цяпло, якое зыходзіць ад рукапісу.
Клаўдзія Іванаўна вельмі энергічны і крэатыўны чалавек. Яна ўмее захапіць чытачоў прыгажосцю паэтычнага слова. Хочацца пажадаць Клаўдзіі Іванаўне далейшага творчага натхнення, удзячных чытачоў і слухачоў.
Надзея КАСЦЕВІЧ, вучаніца 5 “В”
класа сярэдняй школы № 3

Надзея КАСЦЕВІЧ, вучаніца 5 “В”  класа сярэдняй школы № 3

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 172 queries