Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Скарб» сярод восеньскай пазалоты

На бульбаўборачным камбайне працаваць не проста. Гэта толькі збоку здаецца, што некалькі механічных рухаў забяспечаць якасць сартыроўкі. Патрэбна зладжанасць каманды, сінхроннасць дзеянняў, пільнасць. Пра ўсё гэта могуць расказаць Васіль Тураўцаў, Мікалай Максімаў, Вячаслаў Лушчык, Леанід Маліноўскі, Яўген Падбярэзскі, Уладзімір Гулевіч – прадстаўнікі службы занятасці, якія ахвотна пазіравалі нашаму  фотакарэспандэнту, на імгненне адрываючы погляды ад сартыровачнага стала.  Дзяржсортстанцыя традыцыйна займаецца вырошчваннем другога хлеба. Часткова, у невялікіх аб’ёмах, – на доследных выпрабаваннях. І больш маштабна – на буйнаконтурных палетках, калі сорт ужо рэкамендаваны для размнажэння.

Сёлета, расказвае кіраўнік прадпрыемства Тадэвуш Шупенька, бульбаводы вырошчвалі бульбу айчынных селекцыянераў – тую, якая рэкамендавана для распаўсюджвання беларускімі навукоўцамі. Сарты «скарб», «журавінка», «Лілея» – яны адпавядаюць сваім лірычным назвам. Як карабель назавеш – так ён і паплыве, – прымаўка, атрымаўшая некалі крылы ад цесляў, што зваялі першыя паруснікі, не пазбаўлена  сэнсу. Па крайняй меры, ураджай парсянскіх палеткаў гэта пацвярджае. Па стане на ўчарашні дзень выбрана тры гектары клубняў. Пры ўраджайнасці 290 цэнтнераў. Вынік гэты папярэдні, рэзюмуе Тадэвуш Генрыхавіч, і будзе ён хутчэй за ўсё больш уражальны. Прадпрыемства, па сведчанні кіраўніка, разлічвае ўзяць на размнажэнне  сарты галандскай фірмы «Агрыка». З мэтай перамоў Тадэвуш Шупенька днямі наведае гэту паўночнаеўрапейскую краіну, дзе аграрыі набылі ўжо ўражальны вопыт у вырошчванні сельскагаспадарчых культур.
Галандская бульба «стаіць на доследах» і ў Вілейскай сортавыпрабавальнай станцыі. А разам з ёю – усяго 40 сартоў гэтага папулярнага  харчовага клубня, – дзеліцца інфармацыяй начальнік аддзела сортавыпрабаванняў Алена Касцень. Памятаецца, з Аленай Мікалаеўнай мы сустракаліся вясной, калі з’яўляліся на дробных дзялянках усходы яравых збожжавых. Пра бульбу тады  размаўлялі толькі ў перспектыве. Яе пасадку правялі ў аптымальныя тэрміны, выкарыстоўваючы пасадачны матэрыял нямецкіх, галандскіх, польскіх,расійскіх і, вядома ж, беларускіх селекцыянераў. Для вынікаў сортавыпрабаванняў важна дакладнае захаванне рэкамендацый навукоўцаў. І ў гэтым плане ўсё ішло ў тым кірунку, якога патрабавалі селекцыянеры. Алена Мікалаеўна з усмешкай успамінае, з якім задаволеным выглядам таптаўся сярод дробных доследных дзялянак прадстаўнік нямецкай фірмы. Сваё захапленне працай вілейскіх сортавыпрабавальнікаў ён выказваў, раз-пораз паўтараючы некалькі адрывістых кароткіх прыслоўяў, знаёмых кожнаму і без перакладу.
А вось вынікі выпрабаванняў мая суразмоўца замоўчвае. І справа тут не ў яе прыроднай сціпласці, а ў прафесійнай  этыцы. Вывады робяцца пасля скрупулёзнага аналізу – і толькі зацікаўленымі бакамі.
Патрэбна зазначыць, што сёлета сельгасарганізацыі раёна пераспецыялізаваныя на прадмет вырошчвання другога хлеба. Прыярытэты засталіся за тымі, хто мае багаты  вопыт у гэтай справе – адкрытымі  акцыянернымі таварыствамі «Новая Любанія» і «Новая Вілія». Яны маюць традыцыйны агароднінаводчы напрамак. Праўда, спакваля гаспадаркі страцілі свае набыткі. Апусцелі любанскія цяпліцы, куды некалі ехалі за раннімі гуркамі ды памідорамі. Яшчэ летась тут, каля Любані, і на селішчанскіх палетках, россыпам ляжалі галоўкі капусных качаноў. Сёлета сілы абодвух акцыянерных таварыстваў укладзены ў бульбу. Яе ўборка – адна з апошніх работ восені. За бульбакапалкамі – пярэстыя і гаваркія шлейфы прадстаўнікоў службы занятасці. Клубні транспартуюцца ў сховішчы, дзе вядзецца іх дэталёвая сартыроўка. Што – на рынак, што – у памяшканне з адпаведным мікракліматам, на зімовае захоўванне.
Вікторыя Іваненка, загадчык любанскага гароднінасховішча, знаёміць са сваёй сёння мітуслівай, але не пазбаўленай усвядомленага рабочага рытму гаспадаркай. Каля бурта клубняў схіліліся Святлана Хахол і Таццяна Буйневіч, работніцы цэха па вытворчасці мінеральнай вады. Жанчыны сведчаць, што для іх працы ўласціва такая сезонная пераарыентацыя. Калі акцыянернае таварыства канцэнтрыруе свае намаганні вакол другога хлеба.  А вось Іна Козел, Святлана Пачувалава і Вольга Барташэвіч пастаянна працуюць на гароднінасховішчы. Клубень патрабуе ўвагі, каб захаваць таварны від і быць запатрабавальным не толькі ў сезон нарыхтовак.
…На гэтым можна было б паставіць кропку. Але карціць падзяліцца  сваім асабістым адчуваннем бульбянога сезону. Калі дні агорнуты лагоднай ласкай восені, палеткі – у абрамленні ніцых, асыпаных золатам узлескаў. І так цягне дадому, дзе ў прысадах пахне бульбоўнікам, а ў яблыневых веццях заблыталася чыстая памяць  юнацкіх гадоў.
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота аўтара і Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 171 queries