Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Як беларускаму вандроўніку не шчасціла ў гасцініцах за мяжой

Сучасны чалавек не сядзіць на месцы, ён… сядзіць насупраць мяне ў цягніку!
– … Вельмі прыемна, Сяргей. Я – Каця.
Маім спадарожнікам у цягніку Мінск – Віцебск аказаўся хлопец гадоў дваццаці шасці – дваццаці сямі. Бадзёры, ён усміхаўся, гледзячы на мяне. А калі я рызыкнула заплюшыць вочы, тузануў мяне за плячо і моцна сказаў:
– Як? Ужо спаць?! Цяпер жа ўсяго палова першай… Час піць гарбату і марыць!
Нейкі дзіўны, падалося мне. Ноччу бадзёры, п’е гарбату і спрачаецца з правадніцай наконт заўтрашняга надвор’я.
– Вось убачыш, – звяртаецца ён да маладой дзяўчыны. – Будзеш мяне ўспамінаць, бо я меў рацыю…
Сон прапаў. З’явіўся інтарэс – пазнаёміліся. Сяргей, высветлілася, працуе звычайным менэджарам у фірме. На цягніку едзе да матулі ў Віцебск. Не жанаты, не звязаны сямейнымі клопатамі, поўнасцю незалежны. Шмат вандруе, жыве прыгодамі. Толькі не ён іх шукае, а яны – яго. Як, скажыце, можна трапіць у клетку з пандай, незаўважна катацца на дыліжансе (ды пры тым, бясплатна) і атрымаць у нос дзюбай лебедзя на атракцыёнах? Не, ён сапраўды нейкі «касмічны».
– Я шмат падарожнічаю, выязджаю за мяжу. Даводзілася бываць у розных краінах, спыняцца ў розных месцах. І часта я трапляў у казусныя сітуацыі з-за таго, што не быў знаёмы з традыцыямі краіны, у якой знаходзіўся. Хочаш пасмяяцца? –  з задавальненнем спытаў Сяргей. – Дык слухай… Толькі ты сама папытала! У Германіі, памятаю, толькі паспеў намыліцца мылам, як з крана пайшла халодная вада. Я ведаў, што немцы – эканомныя людзі. Але і падумаць не мог, што настолькі…
– А ў Англіі, я чула, да гэтага пытання ставяцца значна сур’ёзней. Яны ніколі не мыюцца пад струёй. У іх ванным пакоі знаходзяцца два краны: з гарачай і халоднай вадой. Трэба закаркаваць ракавіну, змяшаць ваду і толькі тады пачынаць мыцца. Такая вось асаблівасць. Здаецца, яны яшчэ больш эканомныя.
– Ведаеш, і ў Сербіі я сутыкнуўся з падобнай праблемай. Душ я прымаў халодны. Высветлілася, што ў гасцініцы, дзе я спыніўся, гарачая вада падаецца ўсяго некалькі гадзін на дзень. І такая сітуацыя не толькі ў той гасцініцы, дзе мне пашчасціла заначаваць.
– А нешта добрае ўспамінаецца ўвогуле?
– Чаму не? Канешне. У гасцініцы ў Балгарыі прыемна здзівіла, што сняданак быў уключаны ў кошт пражывання. Ды і наогул, па маіх падліках, кошт ў Балгарыі на здым гасцінічнага нумара адзін з самых нізкіх коштаў у Еўрасаюзе.
– Хацелася б вярнуцца туды яшчэ раз? З сябрамі, напрыклад.
– Дарэчы, быў такі выпадак, калі ў мяне ўзнікла адна ідэя наконт адпачынку з сябрамі і я не мог не падзяліцца ёю з сябрам. Але я быў у другой краіне. У дарозе, так атрымалася,у мяне зламаўся тэлефон. А патэлефанаваць трэба было тэрмінова: я такі, гарачы. Знаходзіўся я тады ў Харватыі і патэлефанаваў з гасцініцы, дзе спыніўся. Мне гэта вельмі дорага каштавала. І толькі праз некаторы час я даведаўся,што нашмат танней мне было б патэлефанаваць з таксафона на вуліцы… А ты была хоць калі-небудзь у Харватыі? Там так прыгожа!
– Мая мара – трапіць у Прагу…
– Чэхія… Памятаю,у Чэхіі я заплаціў вялікі штраф з-за таго, што не заўважыў забараняльнага знака на тэрыторыі гатэля. Пакурыў – заплаціў. Цыгарэта каштавала мне каля 42 даляраў. Вось так… Яшчэ гарбаты?
Мы пілі яе да чатырох ранку, пакуль цягнік не спыніўся на маім прыпынку. Больш я яго не бачыла. Але ўражанне маладога, вясёлага чалавека, які любіць прыгоды і шчыры смех, ён пасля сябе, бясспрэчна, пакінуў. Заўсёды ў руху, вакол яго заўсёды нешта здараецца, бо той не хаваецца ад свету, а ўвесь час знаходзіцца ў эпіцэнтры падзей. Прыклад сучаснага чалавека, якому не сядзіцца на месцы. Нават у цягніку.
P.S. Сяргей намаляваў на акне каля свайго месца сонейка шакаладнай цукеркай. А на століку пакінуў запіску правадніцы: «Я ж гаварыў».
На вуліцы ззяла сонца.
Кацярына КАРПІК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries