Святкаванне Дня вёскі прыжылося даўно і ладзіцца штогод у пасёлку Партызанскім. Дарэчы, з гэтай назвай населены пункт існуе з 1969 года, а раней быў заводскі пасёлак Залессе, а з 1938 года – Гута Залессе. Цікавы факт – у пачатку згаданага стагоддзя: малады Янка Купала завітаў у Гуту Залескую і ў 1911 годзе змясціў у «Нашай Ніве» нарыс аб цяжкай працы работнікаў шкломануфактуры.
Больш за 10 год шклозавод «Залессе» не працуе. Маладыя людзі раз’ ехаліся ў пошуках працы, але не забываюць свае родныя мясціны, сваю бацькаўшчыну, прыязжаюць да састарэлых бацькоў, каб дапамагчы і адпачыць. Навіну пра свята, якое ладзіцца, пасялкоўцы сустрэлі з задавальненнем, асабліва дзетвара чакала гэты дзень, таму што бібліятэкар запрасіла прадпрымальніка, валодаючага атракцыёнамі, салодкімі прысмакамі.
16 жніўня намаганнямі работнікаў Партызанскай сельскай бібліятэкі і Ільянскага ДК адбылося свята «Мой край – мая вёска». У скверы размясціліся атракцыёны: батут, горка, дзіцячыя машынкі, прысмакі. Каля гэтай забавы звінелі задаволеныя галасы дзяцей. У скверы, каля былога клуба, на святочна ўбранай пляцоўцы, прыстасаванай для правядзення канцэртнай праграмы, жыхары пасёлка запоўнілі месцы для гледачоў. Вядучая праграмы Тонкавіч Людміла павіншавала ўсіх са святам і запрасіла адкрыць святочны канцэрт кіраўніка гурта аўтарскай песні «Імпэт» Галіну Кутас, якая прадставіла свае песні пра родны край «Ілья дарагая», «Калыханка маме» . Галіна Віктараўна павіншавала прысутных, асабліва ўдзельнікаў, ветэранаў і вязняў Вялікай Айчыннай вайны з 70-годдзем вызвалення ад нямецкіх захопнікаў і ў падарунак прагучала песня «Салдатам ваеннай пары». Гледачы ў знак павагі ўручылі гурту кветкі. Песняй «Стою на полустаночке» павіншавала сваіх землякоў са святам удзельніца мастацкай самадзейнасці пасёлка Галіна Кажура. Яе песні заўсёды заварожваюць слухачоў,і яны падзякавалі яе гучнымі апладысментамі.
Большую частку канцэртнай праграммы правялі Людміла Тонкавіч, Мікіта Паўтарэцкі і Ірына Івашчанка. Іх задорныя песні, гумарэскі весялілі гледачоў, многія кінуліся ў пляс. Пасялкоўцам надоўга запомніцца цёплая атмасфера, якой было прасякнута свята.
Зоя ПАЎЛЮКЕВІЧ ,
загадчык Партызанскай сельскай бібліятэкі.
Фота прадстаўлена аўтарам










