Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Трэцяе месца па стрэльбе і другое месца ў конкурсе ведаў пра помнікі архітэктуры Варшавы

Я бачыла, як гарэлі вочы нашых выхаванцаў, якім пашчасціла нядаўна пабываць у сталіцы Польшчы. Адпачыўшы, вучні ДУА “ Сярэдняя школа № 3 горада Вілейкі”, удзельнікі гуртка “Юны карэспандэнт” ДУА “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” Пляско Віктар і Томкавіч Мікалай з вялікай ахвотай успаміналі пра цікавае падарожжа. Вось што паведаміў Віктар Пляско:

– У ліпені гэтага года ў Варшаве адбылася 27-ая Міжнародная Парафіяда дзяцей і моладзі. Нашу парафію на ёй прадстаўляла група з 15 чалавек. Дзеці рыхтаваліся да гэтага вялікага мерапрыемства на занятках праз каталіцкую малітву, рэпетыцыі …
– “Шмат сэрцаў, адзін рытм” – дэвіз Міжнароднай Парафіяды, – удакладніў Мікалай Томкавіч. – У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці і моладзь з Польшчы, Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Германіі і Іспаніі. Агульная колькасць удзельнікаў склала прыкладна 1300 чалавек.
Нашы юнакі і дзяўчаты з розных краін сабраліся разам, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, інтэлектуальных і творчых конкурсах. А самае галоўнае – каб разам маліцца, пазнаваць Пана Бога і імкнуцца да святасці. У першы дзень Парафіяды была нядзельная Святая Імша (у Санктуарыі Маці Божай Настаўніцы Моладзі), якая мне запомнілася. Далей пачаўся традыцыйны фестываль.
Наша Парафіяда праходзіла па трох напрамках: спорт, тэатр, святыня. Кожную раніцу, кожны дзень мы маліліся.
– А што вам яшчэ запомнілася ў Варшаве? – задала я хлопцам пытанне.
– Нас, удзельнікаў, наведваў ілюзіяніст-чараўнік з дзіўнай праграмай. А больш за ўсё мне запомнілася сустрэча са святаром. Служка Бога прымаў удзел у 25-ай Парафіядзе ў сваім жыцці. Святар сціпла апавядаў пра галоўную ідэю, якая была закладзена ў наша мерапрыемства. Дакладней кажучы,”каб кожны ўдзельнік Парафіяды стаў бы лепшым як чалавек і хрысціянін, а ў далейшым жыцці старанна і сумленна выконваў бы Божыя Запаветы”…
За тыдзень мы паспелі пазнаёміцца з Варшавай і прымалі ўдзел у розных экскурсіях: наведвалі каралеўскі замак у Старым горадзе, прыгожы парк і палац у Вільянаве, замкавы комплекс у Лазенках, заапарк, Цэнтр Навукі імя Каперніка, Нацыянальны стадыён, цэнтр ветэранаў, “Нябачную выставу”… Менавіта на гэтай выставе дазвалялася пазнаёміцца з жыццём сляпых людзей …
– Вашы ўзнагароды прывезены ў Беларусь? – пацікавілася я.
– Так! Дзеці нашай парафіі прывезлі ў Вілейку дзве каштоўныя ўзнагароды: трэцяе месца па стрэльбе (Віктар Пляско) і другое месца ў конкурсе ведаў пра помнікі архітэктуры Варшавы (Валерыя Сопрых). Фінальным акордам было ўрачыстае закрыццё 27-ай Міжнароднай Парафіяды дзяцей і моладзі, якое адбылося ў святыні Божага Провіду. Менавіта там пахаваны заснавальнік Парафіяды – айцец Юзаф Ёнец.
– Персанальная падзяка нашаму святару-прабашчу Касцёла Ўзвышэння Крыжа Айцу Аляксандру Барыла, – перадалі прывітанне хлопчыкі.
Людміла АДАМОВІЧ, педагог.
Фота прадастаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries